Ясынувата
горад / From Wikipedia, the free encyclopedia
Ясынувата[1] (укр.: Ясинувата) — горад абласнога падпарадкавання ў Данецкай вобласці Украіны, адміністрацыйны цэнтр Ясынувацкага раёна (не ўваходзіць у склад). Знаходзіцца за 21 км ад Данецка. Насельніцтва — 35 701 чалавек (2014). Буйны чыгуначны вузел, знаходзяцца прадпрыемствы па абслугоўванні чыгуначнага транспарту.
Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||
Закрыць
Распараджэннем Кабінета міністраў Украіны ад 7 лістапада 2014 г. горад унесены ў Спіс населеных пунктаў, на тэрыторыі якіх органы дзяржаўнай улады Украіны часова не ажыццяўляюць свае паўнаважанні[2].