From Wikipedia, the free encyclopedia
Я́раслаў Ква́піл (чэшск.: Jaroslav Kvapil; 25 верасня 1868, Худзеніцы каля г. Клатаві, Чэхія — 10 студзеня 1950, Прага, Чэхія) — чэшскі пісьменнік і рэжысёр. Народны артыст Чэхіі (1940).
Яраслаў Квапіл | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Псеўданімы | Karel Dušek[1] і Jiří Pavlík[1] |
Дата нараджэння | 25 верасня 1868[2][3][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 10 студзеня 1950[2][3][…] (81 год) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Жонка | Hana Kvapilová[d] і Zdenka Kvapilová-Čížková[d] |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | перакладчык, паэт, рэжысёр, драматург, лібрэтыст, журналіст, тэатральны рэжысёр, пісьменнік, кінарэжысёр, драматург |
Узнагароды | |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Скончыў Карлаў універсітэт у Празе. У 1900—1921 і з 1929 рэжысёр і кіраўнік драматычнай трупы Нацыянальнага тэатра ў Празе, у 1921—1928 мастацкі кіраўнік Дзяржаўнага тэатра на Вінаградах .
Аўтар п’ес: «Змрок» (1895), «Вандроўны агеньчык» (1896), «Казка пра прынцэсу Дзьмухавец» (1899), «Аблокі» (1903), «Сірата» (1906), «Андэрсен» (1914) і інш. Сярод пастановак: «Фаўст» І. В. Гётэ, «Валенштэйн » Ф. Шылера, «Атэла», «Сон у летнюю ноч», «Макбет», «Гамлет», «Юлій Цэзар » і інш. У. Шэкспіра, «Вайнарка», «Бацька», «Ліхтар», «Ян Гус» А. Ірасека і інш. Аўтар лібрэта да опер А. Дворжака і інш. Перакладаў асобныя п’есы Г. Ібсена.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.