From Wikipedia, the free encyclopedia
Іаа́н[5], або Ян[6][7] — паводле Новага Запавету адзін з апосталаў — самых блізкіх і любімых вучняў Ісуса Хрыста, яго давераная асоба, якому даручыў апеку над сваёй маці.
Ян | |
---|---|
стар.-яўр.: יוֹחנן בן זבדי | |
Дата нараджэння | 11[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | каля 99[1] |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Шануецца | усімі хрысціянскімі цэрквамі |
У ліку | апосталаў |
Дзень памяці |
27 снежня (заходнія цэрквы) 8 мая, 30 чэрвеня, 26 верасня (усходнія цэрквы) |
Працы | Паводле Іаана Святое Дабравесце, 3 пасланні, Кніга Апакаліпсіс |
Падзвіжніцтва | апостальская пропаведзь |
Бацька | Зевядзей[2][3][…] |
Маці | Саламея[2][4][…] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сын галілейскага рыбака Зевядзея і Саламіі. Біяграфія гэтага апостала складаецца з шэрагу цяжкіх выпрабаванняў, якія яму давялося перанесці за час свайго доўгага жыцця. Ян церпіць розныя праследаванні, зняволенні, ссылкі, спробы атруціць і нават зварыць у катле з кіпячым маслам, з якога ён выйшаў цэлым і здаровым. Драматызацыя біяграфіі магчыма рабілася для таго, каб падкрэсліць яго выключную стойкасць і вернасць вучэнню свайго Настаўніка. Яну прыпісваецца аўтарства аднаго з кананічных Евангелляў, трох саборных лістоў і тэксту «Апакаліпсіса», створанага ім у час зняволення на востраве Патмас у Эгейскім моры.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.