From Wikipedia, the free encyclopedia
Ян Скала (, 17 чэрвеня 1889 года, Небельчыцы, Лужыца, Германія — 22 студзеня 1945 года, вёска Дзедзіце, каля горада Намыслаў, Польшча) — лужыцкі пісьменнік, паэт, публіцыст і грамадскі дзеяч.
Ян Скала | |
---|---|
в.-луж.: Jan Skala | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 17 чэрвеня 1889[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 22 студзеня 1945[1] (55 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | журналіст, пісьменнік, публіцыст |
Мова твораў | лужыцкія мовы |
Грамадская дзейнасць | |
Партыя | |
Член у | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нарадзіўся 17 чэрвеня 1889 года ў працоўнай сям’і ў сербалужыцкай камуне Небельчыцы. У 1901 годзе паступіў у гімназію ў Будзішыне, але неўзабаве быў вымушаны пакінуць навучанне з-за недахопу грашовых сродкаў. У 1902 годзе скончыў працоўныя курсы і да 1916 года працаваў на розных прадпрыемствах хімічнай прамысловасці. Пісаў невялікія артыкулы для газет сацыял-дэмакратычнай прэсы. У 1910 годзе апублікаваў свае першыя вершы. У 1912 годзе ўступіў у сербалужыцкую культурна-асветніцкую арганізацыю «Маціца сербская». З 1916 года ўдзельнічаў у бітвах Першай сусветнай вайны на Балканах і на Усходнім фронце ў Расіі. У 1920 годзе быў адным з заснавальнікаў Лужыцкай народнай партыі (сёння — Лужыцкі альянс). У 1921 годзе працаваў у рэдакцыі сербалужыцкай газеты «Serbske Nowiny». У 1924 годзе ўступіў у «Саюз палякаў у Германіі». Удзельнічаў у дзейнасці Саюза нацыянальных менmшасцяў Германіі. У 1925 годзе заснаваў друкаваны орган Саюза нацыянальных меншасцяў Германіі штомесячнік «Kulturwehr» і быў яго галоўным рэдактарам да 1936 года. Падтрымліваў сувязі з дэмакратычнай інтэлігенцыяй у Чэхаславакіі і Польшчы.
Пасля прыходу да ўлады нацыстаў падвяргаўся ганенням за сваю мінулую палітычную дзейнасць. У 1936 годзе яму забаранілі займацца журналісцкай дзейнасцю. У 1937 годзе быў арыштаваны з іншымі сербалужыцкімі грамадскімі і культурнымі дзеячамі. Знаходзіўся ў зняволенні ў Дрэздэне на працягу 9 месяцаў. Пасля вызвалення працаваў на розных прадпрыемствах у Берліне і Будзішыне. У 1943 годзе пакінуў Берлін і пасяліўся ў роднай вёсцы сваёй жонкі ў Ніжняй Сілезіі.
22 студзеня 1945 года застрэлены чырвонаармецам, які уварваўся ў яго кватэру[2].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.