From Wikipedia, the free encyclopedia
Ян Ку́пецкі (чэшск.: Jan Kupecký, славацк.: Ján Kupecký; 1667, Прага (?), або Пезінак каля г. Браціслава — 16 ліпеня 1740, Нюрнберг) — чэшскі жывапісец-партрэтыст; прадстаўнік барока.
Ян Купецкі | |
---|---|
Дата нараджэння | 3 красавіка 1667[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 16 ліпеня 1740[4][5][…] (73 гады) |
Месца смерці | |
Род дзейнасці | мастак, партрэтыст |
Жанр | партрэт |
Мастацкі кірунак | барока |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
У 1684—1687 вучыўся ў Вене ў Бенедыкта Клаўса. З 1687 года працаваў у Рыме, Венецыі, Балонні, Фларэнцыі, Мантуі. Зазнаў уплыў Г. Рэні. З 1709 года ў Вене, прыдворны мастак, дзе паводле густу заказчыкаў арыентаваўся на парадныя партрэты Г. Рыго і Н. Ларжыльера, але захоўваў псіхалагізм вобраза (партрэт К. Бруні, 1709; партрэт мужчыны, 1700; «Аўтапартрэт», 1711, і інш.). У 1712 годзе у Карлавых Варах выканаў партрэт Пятра І. Пасля 1723 года ў Нюрнбергу, пад уплывам паўночных майстроў у сваіх працах імкнуўся спасцігнуць унутранае жыццё чалавека (партрэт М. Крэйсінгера, каля 1730; «Аўтапартрэт з сынам», 1728—1729, і інш.).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.