From Wikipedia, the free encyclopedia
Ян Вайніловіч (польск.: Jan Woyniłłowicz; 1767 — 29 снежня 1844) — ураднік і дзяржаўны службовец.
Ян Вайніловіч | |
---|---|
| |
Нараджэнне | 1767 |
Смерць | 29 снежня 1844 |
Род | Вайніловічы |
Бацька | Адам Вайніловіч |
Маці | Караліна з Сулістроўскіх[d] |
Жонка | Фартуната Гюнтэр фон Гільдэсгайм[d] |
Дзеці | Люцыян Вайніловіч[d] і Агата з Вайніловічаў[d] |
Належаў да каталіцкага сярэднезаможнага шляхецкага роду Вайніловічаў герба «Сыракомля». Нарадзіўся ў сям’і Адама Вайніловіча, абознага, канюшага, суддзі земскага і падкаморага новагародскага, і Караліны з Сулістроўскіх.
Хрышчаны 4 студзеня 1767 года. На варшаўскім сойме 1788 года быў абраны асэсарам задворна-асэсарскага суда ВКЛ у Вільні, дэпутат вывадовы Мінскага ДДС (1794), падкаморы Слуцкага павета з 1797 па 1806 г. (указ імператара Паўла І), старшыня Мінскага гранічнага апеляцыйнага суда (1814), сябра камісіі па разбору даўгоў князя Дамініка Радзівіла ў Вільні ў 1815—1827 гг.
У шлюбе з Фартунатай Евай з графоў Гюнтэр фон Гільдэнсгайм (пам. 1828 г.), паводле А. Касіньскага — дачкой Міхала Гюнтэра і Канстанцыі з Валадковічаў. Дзеці:
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.