From Wikipedia, the free encyclopedia
Ян Блокхёйсен (нідэрл.: Jan Blokhuijsen, нар. 1 красавіка 1989) — канькабежац з Нідэрландаў. Чэмпіён свету ў каманднай гонцы (2012). Бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў 2010 у Ванкуверы ў каманднай гонцы, віцэ-чэмпіён Алімпійскіх гульняў 2014 на дыстанцыі 5000 м, двойчы бронзавы прызёр чэмпіянатаў свету, двухразовы срэбны прызёр чэмпіянату Еўропы.
Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Поўнае імя | нідэрл.: Jan Blokhuijsen | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Нідэрланды | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Дата нараджэння | 1 красавіка 1989 (35 гадоў) | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Месца нараджэння | Лангедэйк, Нідэрланды | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Спецыялізацыя | мнагаборства, камандная гонка | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Тытулы | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Чэмпіён свету | 2 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Асабістыя рэкорды | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
500 метраў | 35.59 (2011) | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
1000 метраў | 1:10.12 (2009) | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
1500 метраў | 1:43.77 (2011) | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
3000 метраў | 3:41.32 (2009) | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
5000 метраў | 6:14.18 (2011) | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
10 000 метраў | 13:00.03 (2011) | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Першапачаткова бегаў як на каньках, так і на роліках, дзе перамагаў у юніёрскіх спаборніцтвах у Нідэрландах і ў Еўропе. Пазней сканцэнтраваўся на канькабежным спорце. У 2008 годзе выйграў чэмпіянат свету сярод юніёраў.
На Алімпіядзе ў Ванкуверы заняў 9-е месца на дыстанцыі 5000 м і стаў бронзавым прызёрам у каманднай гонцы сумесна са Свенам Крамерам, Маркам Тэйтэртам і Сімонам Кейперсам. У забегу за 3-е месца каманда Нідэрландаў ўстанавіла Алімпійскі рэкорд.
Праз год у 2011 годзе стаў срэбным прызёрам чэмпіянату Еўропы (прайграў Івану Скобраву) і бронзавым прызёрам чэмпіянату свету ў класічным мнагабор'і. На чэмпіянаце свету па асобных дыстанцыі ў Інцэле заняў трэцяе месца ў каманднай гонцы.
У 2012 годзе зноў стаў срэбным прызёрам чэмпіянату Еўропы (саступіў Свену Крамеру), стаў другім на чэмпіянаце свету ў класічным мнагабор'і і чэмпіёнам свету ў каманднай гонцы, разам з Кунам Вервеем і Свенам Крамерам.
У 2013 годзе трэці раз запар узяў срэбра чэмпіянату Еўропы. На чэмпіянаце свету выступіў менш удала (11-е месца), як высветлілася пазней, спад адбыўся з-за кішачнай інфекцыі (інфекцыйны монануклеёз).[1] У сакавіку 2013 года пасля канфлікту з трэнерам Герардам Кемкерсам абвясціў аб сыходзе з каманды TVM, у якой ён некалькі гадоў трэніраваўся разам са Свенам Крамерам, па заканчэнні сезона.[2]
Навучаецца ва Універсітэце Гронінген.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.