From Wikipedia, the free encyclopedia
Ян Андрэй Андрайкевіч (Гінтоўт-Андрайкевіч; 1609, Ашмянскі павет — 4 кастрычніка 1673) — каталіцкі рэлігійны дзеяч, пісьменнік, педагог у Вялікім Княстве Літоўскім.
Ян Андрэй Андрайкевіч | |
---|---|
| |
Род дзейнасці | пісьменнік |
Дата нараджэння | 1609 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 4 кастрычніка 1673 |
Грамадзянства | |
Месца працы |
Паходзіў са шляхецкага роду Андрайкевічаў герба «Побуг» Ваўкавыскага павета.
З 1628 езуіт. Вучыўся ў Вільні. Прэфект бібліятэкі Полацкага езуіцкага калегіума (1631—33), прапаведнік у Варшаве, рэктар Полацкага калегіума (1650—53), спавядальнік падканцлера ВКЛ Казіміра Льва Сапегі ў яго вайсковых абозах (1653—54), пасля ў Варшаве і Рашалі, рэктар Нясвіжскага калегіума (1670—73), місіянер у Тыкоціне.
Аўтар пахавальнага казання «Мемарыял несмяротнай памяці» («Memoriał nieśmiertelnej pamięci», Вільня, 1667), дзе даў звесткі пра жыццё Казіміра Льва Сапегі, змясціў партрэты і гербы прадстаўнікоў роду Сапегаў. Яго тэалагічны твор «Гарчычнае зерне горкай пакуты найсалодшага Збавіцеля» («Ziarno gorczyczne gorzkiej męki najsłodszego Zbawiciela», Вільня, 1673) карыстаўся вялікай папулярнасцю, неаднаразова перавыдаваўся (Вільня, 1688, 1757; Замосце, 1701; Каліш, 1746, 1756; Кракаў, 1881), перакладзены на нямецкую мову (Рэгенсбург, 1719).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.