From Wikipedia, the free encyclopedia
Януш Францішак Ксаверы Радзівіл (3 верасня 1880, Берлін — 4 кастрычніка 1967, Варшава) — палітычны дзеяч.
Януш Францішак Ксаверы Радзівіл | |
---|---|
Нараджэнне |
3 верасня 1880[1][2] |
Смерць |
4 кастрычніка 1967[1][2] (87 гадоў) |
Род | Радзівілы |
Бацька | Фердынанд Радзівіл[d][3] |
Маці | Пелагея з Сапегаў[d][4] |
Жонка | Ганна з Любамірскіх[d][5][3] |
Дзеці | Станіслаў Альбрэхт Радзівіл[d][3], Эдмунд Фердынанд Радзівіл[d][4][3], Крысціна з Радзівілаў[d][4][3] і Людвік Радзівіл[d][4] |
Партыя | |
Адукацыя | |
Дзейнасць | палітыка[6] і права[6] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Атрымаў адукацыю ў Германіі. Стаўшы алыцкім ардынатам, правёў у сваёй гаспадарцы зямельную рэформу. У 1919 стаў адным з лідараў «віленскіх кансерватараў». У 1920 абараняў Варшаву ад Чырвонай арміі. У міжваеннай Польшчы неаднаразова абіраўся ў сейм і сенат. Выступаў супраць пераследу нац. меншасцей, змагаўся за вызваленне палітычнае вязняў з лагера ў Картуз-Бярозе, выступаў за свабоду друку. Стаў адным з лідараў створанай 4 ліпеня 1926 у Вільні «віленскімі кансерватарамі» сваёй грамадскай арганізацыі «Кансерватыўная арганізацыя дзяржаўнай працы» (Organizacja Zachowawcza Pracy Państwowej). Лічыўся чалавекам кампрамісу і памяркоўнасці. Пасля смерці Юзафа Пілсудскага «віленскія кансерватары» перайшлі ў апазіцыю да польскага ўрада. Радзівіл быў арыштаваны НКВД у сваім Алыцкім замку ў верасні 1939, вывезены ў Маскву, змешчаны ў турме на Лубянцы. Прывозіўся на допыты да Л. Берыі, які схіляў Радзівіла да супрацоўніцтва. Паводле хадайніцтва італьянскай каралеўскай фаміліі вызвалены з турмы. Зноў арыштаваны 4.3.1944, перавезены ў Краснагорск. Пазней пераведзены ў канцлагер пад Масквой, дзе ўмовы ўтрымання былі больш жорсткімі. Жонка Радзівіла Ганна з Любамірскіх загінула ў зняволенні. Як сведчаць новыя архіўныя крыніцы, пасля смерці Сталіна Л.Берыя планаваў «прадаць» ГДР заходнім дзяржавам за 10 млрд. долараў. Пасрэднікамі меліся быць Радзівіл і Вольга Чэхава, нямецкая актрыса рускага паходжання. Арышт Л. Берыі пакінуў гэты праект нерэалізаваным. Радзівіл быў вызвалены і змог выехаць у Польшчу.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.