Якаў Ігнатавіч Ганчароў
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Якаў Ігнатавіч Ганчароў (5 красавіка 1914, в. Зялёнкі (цёпер Казлоўка) Мсціслаўскі раён — 26 сакавіка 1982, г. Мсціслаў) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, начальнік сувязі эскадрыллі 96-га гвардзейскага бамбавальнага авіяцыйнага палка 301-й бамбавальнай авіяцыйнай дывізіі 3-га бамбавальнага авіяцыйнага корпуса 16-й паветранай арміі 1-га Беларускага фронту, гвардыі старшы лейтэнант. Герой Савецкага Саюза.
Якаў Ігнатавіч Ганчароў | |
---|---|
Дата нараджэння | 23 сакавіка 1914 |
Месца нараджэння |
в. Зялёнкі, Расійская імперыя (цяпер Казлоўка, Мсціслаўскі раён, Магілёўская вобласць Беларусі) |
Дата смерці | 26 сакавіка 1982 (68 гадоў) |
Месца смерці |
г. Мсціслаў, Беларуская ССР, СССР |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Званне | |
Бітвы/войны |
Баі на рацэ Халхін-Гол, |
Узнагароды і званні | |
У адстаўцы | Маёр |
Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Беларус. Скончыў 7 класаў школы.
У 1929—1931 гадах працаваў старшынёй калгаса «Чырвоны партызан».
Прызваны ў Чырвоную Армію ў снежні 1932 года. У 1937 годзе скончыў Нерчынскую школу малодшых авіяцыйных спецыялістаў. Удзельнік баёў з японскімі войскамі на рацэ Халхін-Гол у 1939 годзе.
У час Вялікай Айчыннай вайны ў дзеючай арміі — з чэрвеня 1941 года. 24 чэрвеня 1941 г. бамбіў варожыя войскі на шашы Гродна — Маладзечна. Дастаўляў зброю і боепрыпасы партызанам злучэння С. А. Каўпака.
Член ВКП(б)/КПСС з 1942 года. Змагаўся на Заходнім, Бранскім, Паўднёва-Заходнім, Сталінградскім, Данскім, Цэнтральным, Беларускім, 1-м Беларускім франтах.
У складзе 270-й бамбавальнай авіяцыйнай дывізіі 8-й паветранай арміі Сталінградскага фронту і 223-й бамбавальнай дывізіі 16-й паветранай арміі Данскога фронту — удзельнічаў у Сталінградскай бітве. На Цэнтральным фронце ў складзе 301-й бамбавальнай дывізіі 16-й паветранай арміі Цэнтральнага фронту ўдзельнічаў у абарончай часткі Курскай бітвы, а затым — у Арлоўскай наступальнай аперацыі.
Начальнік сувязі эскадрыллі 96-га гвардзейскага бамбавальнага авіяцыйнага палка гвардыі старшы лейтэнант Якаў Ганчароў да сакавіка 1945 года здзейсніў 221 баявы вылет, у паветраных баях збіў асабіста 1 і ў групе 3 варожых самалёта. Усяго да моманту заканчэння вайны здзейсніў 244 баявых вылеты.
Удзельнік вызвалення гарадоў: Харкава, Кіева, Гомеля, Бабруйска, Мінска, Брэста, баёў на тэрыторыі Германіі.
Пасля заканчэння вайны Я. І. Ганчароў працягваў службу ў Савецкай Арміі. У 1951 годзе скончыў курсы ўдасканалення афіцэрскага складу пры 1-м Маскоўскім Чырванасцяжным вучылішчы сувязі. З 1954 года маёр Якаў Ганчароў — у запасе.
Потым жыў і працаваў у Мсціславе. Памёр 26 сакавіка 1982 года, пахаваны ў Мсціславе[1].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.