From Wikipedia, the free encyclopedia
Язэп Адамавіч Гладкі (4 кастрычніка 1890, в. Міхалкавічы, Барысаўскі павет, цяпер Лагойскі раён, Мінская вобласць — 28 ліпеня 1972; Крыптанімы і псеўданімы: А. В., Адам Варлыга) — беларускі грамадскі дзеяч, фалькларыст, этнограф.[1]
Язэп Адамавіч Гладкі | |
---|---|
Дата нараджэння | 4 кастрычніка 1890 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 28 ліпеня 1972 (81 год) |
Месца пахавання | |
Род дзейнасці | грамадскі дзеяч, фалькларыст, этнограф |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у | |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
У 1912 годзе мабілізаваны ў Рускую імператарскую армію. Па сканчэнні фельчарскай школы ваяваў у Першую сусветную вайну на Паўночным фронце. Кавалер трох Георгіеўскіх крыжоў.
Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года далучыўся да беларускага руху, распаўсюджваў газету «Вольная Беларусь», выбіраўся членам выканаўчага камітэта 12-й арміі. Дэлегат з’езда беларусаў-вайскоўцаў Паўночнага фронту ў Віцебску, Першага Усебеларускага з’езда ў Мінску. У 1918—1919 гадах вучыўся ў Мінскім Беларускім педагагічным інстытуце. У 1920-я гады настаўнічаў у беларускіх пачатковых школах Барысаўскага павета, ад 1921 годзе актыўна ўдзельнічаў у арганізацыі беларускага школьніцтва на Лагойшчыне. У 1930 годзе звольнены па палітычных матывах. Каб пазбегнуць рэпрэсій, перабраўся ў Мінск, дзе ў 1935—1936 гадах скончыў Вышэйшы педагагічны інстытут і працаваў у Інстытуце школьнай педагогікі пры Наркамаце асветы.
У час Другой сусветнай вайны падчас нямецкай акупацыі ў 1941 годзе вярнуўся настаўнічаць у родную вёску, але ў 1943 годзе, ратуючыся ад партызанаў, зноў прыехаў у Мінск і працаваў у выдавецтве школьных падручнікаў.
З 1944 года ў Германіі, настаўнічаў у лагерах для перамешчаных асобаў, выкладаў у беларускай гімназіі імя М. Багдановіча ў Ватэнштэце. На ўласныя грошы заснаваў выдавецтва «Заранка», выдаў «Беларускі лемантар», чытанкі, зборнікі беларускіх народных спеваў і казак (агулам каля 10 кніг).
З 1952 года ў ЗША, працягваў вучобу, выдавецкую і культурна-асветніцкую дзейнасць, аднавіўшы ў Нью-Ёрку выдавецтва «Заранка». Выдаў пад псеўданімам Адам Варлыга зборнікі этнаграфічнага і фальклорнага зместу. Аўтар прац «Прыказкі Лагойшчыны» (Мюнхен, 1966), «Краёвы слоўнік Лагойшчыны» (Нью Ёрк, 1970), а таксама грунтоўных ўспамінаў «Чутае — бачанае — перажытае» (“Запісы БІНіМ” № 40, 2018). Ва ўспамінах даў шырокую панараму народнага жыцця Лагойшчыны канца XIX — пачатку XX ст.
Сябра Беларускага інстытуту навукі і мастацтва. Выкладаў беларускую мову на беларусаведных курсах у Нью-Ёрку.
Памёр 28 ліпеня 1972 года. Пахаваны ў Іст-Брансуіку на могілках парафіі Жыровіцкай Божай Маці БАПЦ.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.