![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/f/fa/Applesauce.jpg/640px-Applesauce.jpg&w=640&q=50)
Яблычнае пюрэ
From Wikipedia, the free encyclopedia
Яблычнае пюрэ — пюрэ з яблыкаў.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/f/fa/Applesauce.jpg/640px-Applesauce.jpg)
Для падрыхтоўкі пюрэ яблыкі спачатку чысцяць ад асяродку і разразаюць на кавалкі, потым вараць з даданнем цукру і карыцы. У залежнасці ад сорта яблыкаў пюрэ атрымліваецца рознай кансістэнцыі і колеру, ад жоўтага да ружовага. Значны ўплыў на колер пюрэ аказвае выкарыстанне лупіны яблыкаў.
Яблычнае пюрэ выкарыстоўваецца ў якасці паўфабрыката для кандытарскай прамысловасці, у прыватнасці пры вытворчасці зефіру і пасцілы, таксама яго выкарыстоўваюць як дэсерт або дадаюць да такіх страў, як дранікі або нават да мяса.