Юр’ева горка
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Юр'ева горка — лесапарк у паўночна-заходняй частцы горада Віцебска.
Юр'ева горка | |
---|---|
Асноўная інфармацыя | |
Тып | лесапарк |
Размяшчэнне | |
55°11′25″ пн. ш. 30°09′57″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Вобласць | Віцебская вобласць |
Плошча 22 гектары. Абсалютная вышыня выгаецца ў дыяпазоне 175 метраў над узроўнем мора. Адносная вышыня - 15-20 м. Лясісты ўзгорак з вузкім і доўгім адгор'ем (Залатая горка), які працягнуўся ўздоўж вуліцы Карла Маркса. Растуць сасна, бяроза пушыстая, клён вастралісты, клён чырвоны, таполя канадская, бэз. З канца 1890-х гг. месца адпачынку працоўных ільнапрадзільнай фабрыкі «Дзвіны». На Юр'евай горцы бярэ пачатак Янавіцкі ручай, які ўпадае ў Заходнюю Дзвіну.
У сярэдзіне XIX стагоддзя града мела шэраг назваў асобных сваіх частак. У раёне Маркаўскай слабады, напрыклад, існавалі найменні — гара пад Іванам, Траецкая гара, Залатая горка. Яшчэ неўсталяванай была сённяшняя назва разглядаемага аб’екта, мясцовыя жыхары называлі яе і Сасоннікам, і Елагамі, і Юр’еўкай.
Захаваліся гістарычныя тапонімы: Падгорная, Пасочная, Інжынерная вуліцы, Пясочны завулак. Большая частка была перайменавана ў савецкі час[1].
Сучасная назва | Гістарычная назва |
---|---|
1-я вуліца Бебеля | Нова-Манастырскі завулак |
1-я вуліца Войкава | Ламаны завулак |
1-я Прыгарадная вуліца | Прыказная вуліца |
2-я вуліца Войкава | Папярэчна-Елагская вуліца |
2-я Гарадоцкая вуліца | Варварынскі завулак |
2-я Полацкая вуліца | Садовая вуліца |
2-я Прыгарадная вуліца | Слабадская вуліца |
3-я вуліца Бебеля | Паркавая вуліца |
3-я вуліца Войкава | вуліца Сінякова |
4-я вуліца Войкава | Емельянаўскі завулак |
4-я Полацкая вуліца | Георгіеўская вуліца |
5-я вуліца Свярдлова | 4-ы Елагскі завулак |
6-я вуліца Бебеля | 2-я лінія |
6-я вуліца Свярдлова | 6-ы Елагскі завулак |
6-я Гарадоцкая вуліца | Сярэбраная вуліца |
6-я Полацкая вуліца | Палявая вуліца |
7-я вуліца Бебеля | 3-я лінія |
7-я вуліца Свярдлова | 6-ы Елагскі завулак |
8-я вуліца Свярдлова | Сямёнаўская вуліца |
8-я Полацкая вуліца | Лугавы завулак |
9-я вуліца Свярдлова | Казарынаўскі завулак |
9-я Полацкая вуліца | Нагорная вуліца |
10-я вуліца Свярдлова | Жураўлёў завулак |
11-я вуліца Свярдлова | Юр’еўская вуліца |
13-я Гарадоцкая вуліца | Межавая вуліца |
14-я Гарадоцкая вуліца | Лагерная вуліца |
вуліца Арджанікідзэ | Кацярынінская вуліца |
вуліца Бумагіна | 2-гі Елагскі завулак |
вуліца Еўдакіі Лось | 1-я лінія |
вуліца Карла Маркса | Нова-Манастырская вуліца |
вуліца Князева | Залатая вуліца |
вуліца Лявонава | 3-ы Елагскі завулак |
вуліца Някрасава | Вялікая Елагская вуліца |
вуліца Цітова | Полацкая вуліца |
Ля падножжа грады раёна былых Елагаў сёння размешчаны стадыён «Лакаматыў» і парк чыгуначнікаў (былы сад Елагі ў савецкі час насіў, акрамя адзначанага, найменні — «Сад камуны» і «Парк імя Л. Кагановіча»).
Сёння разглядаемая града, пачынаючы ад Дзвіны да мяжы Старасямёнаўскіх могілак, забудавана ў асноўным прыватным жыллём, якое асобнымі ўчасткамі існуе і на паўднёвых схілах Юр'евай Горкі, а таксама ў раёне Загаранскіх вуліц і па суседству з Залатой Гарой. 3 паўднёвага боку да сярэдняй часткі гары яшчэ даваеннай парой шчыльна прытуліўся навукова-даследчы ветэрынарны інстытут (зараз — завод ветэрынарных прэпаратаў). На крутых схілах вышэй завода захавалася былая лекавая крыніца. Вышэй пустуе невялікая пляцоўка пад векавымі соснамі, дзе паўстагоддзя таму ўзвышалася Юрава цэркаўка. Правей, па суседству з Старасямёнаўскімі могілкамі, значную плошчу Юр'евай Горкі займае «раслінны гадавальнік» трэста зялёнай гаспадаркі горада.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.