From Wikipedia, the free encyclopedia
Юрый Паўлавіч Паўлаў (25 ліпеня 1935, с. Кіпешына, Новасібірская вобласць — 8 кастрычніка 2019, Дніпро, Украіна) — украінскі скульптар. Заслужаны мастак Украіны.
Юрый Паўлавіч Паўлаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 25 ліпеня 1935 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 8 кастрычніка 2019 (84 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Таццяна Юр’еўна Каралёва-Паўлава[d] і Алег Юр’евіч Паўлаў[d] |
Род дзейнасці | скульптар |
Вучоба | |
Уплыў | Мікалай Леанідавіч Рабінін[d] і Q12152613? |
Член у | |
Узнагароды |
У 1947 годзе перабраўся ў Днепрапятроўск[1]. Скончыў у 1965 годзе Харкаўскі мастацкі інстытут (выкладчыкі М. Л. Рабінін , В. В. Сізікаў).
Член Саюза мастакоў СССР з 1970 года[2].
Працаваў у галіне станковай і манументальнай скульптуры. Удзельнічаў у рэспубліканскіх выстаўках з 1965. Асноўныя творы: «Радзіма ў агні» (1964); «Нашы дзяды» (1966); «Мець» (1967); «Партрэт мастака» (1967) і іншыя[3]. У станковай скульптуры ён стварыў цэлую партрэтную галерэю выразных выяў сваіх сучаснікаў («Маці», «Ганнуся», «Настаўніца Н. Т. Гульцяева» і іншыя). Яго тэматычныя кампазіцыі вылучалися на абласных і рэспубліканскіх выстаўках паэтычнасцю вобразнай характарыстыкі і своеасаблівасцю пластычнай лексікі («Мантажнікі і сонца»", «Мацярынства», «Юнацтва», «Сорак першы год»)[4].
У Дніпры стварыў фантан «Муза» каля тэатра оперы і балета (1974), барэльефы і бронзавая скульптура на фасадзе тэатра імя Шаўчэнкі (1979), помнік воінам-афганцам «Выбух памяці» (1989), мемарыяльныя комплексы на Саборнай плошчы , помнік загінулым воінам-афганцам, скульптура Льва ў парку Шаўчэнкі , помнік навучэнцам тэхнікума чыгуначнага транспарту, якія загінулі пры абароне Днепрапятроўска, помнік «Фарсіраванне Дняпра»[1].
Творы Юрыя Паўлава знаходзяцца і ў іншых буйных гарадах Украіны, а таксама ў Беларусі і Расіі[1]. Удзельнічаў разам з сям’ёй у стварэнні Востава слёз у Мінску (1991—1996), капліцы памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў у Магілёве (2001—2002; архітэктар У. В. Чаленка).
У шлюбе з Галінай Афанасьеўна мае сына Алега, мастака фарматара, і дачку Таццяну[1], мастачку-манументалісту. Таццяна выйшла замуж за мастака-манументаліста Мікалая Каралёва[5]
Лаўрэат прэміі імя Вадзіма Сідура Днепрапятроўскага гарадскога савета[1], узнагароджаны Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета УССР (1974), Заслужаны мастак Украіны[2].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.