Юрскае ўзбярэжжа
From Wikipedia, the free encyclopedia
Узбярэжжа Дорсетшыра і Усходняга Дэваншыра на поўдні Англіі ўяўляе сабой 155 км абрывістай берагавой лініі. Выяўленыя тут пароды належаць да мезазойскай эры і ахопліваюць перыяд у 185 млн гадоў[1].
Хуткія факты Узбярэжжа Дорсетшыра і Усходняга Дэваншыра*, Dorset and East Devon Coast** ...
Узбярэжжа Дорсетшыра і Усходняга Дэваншыра* | |
---|---|
Dorset and East Devon Coast** | |
Сусветная спадчына ЮНЕСКА | |
Краіна | Вялікабрытанія |
Тып | прыродны |
Крытэрыі | viii |
Спасылка | 1029 |
Рэгіён*** | Еўропа |
Гісторыя ўключэння | |
Уключэнне | 2001 (25 сесія) |
* Міжнародная канвенцыя «ЮНЕСКА» ** Назва ў афіцыйным англ. спісе *** Рэгіён па класіфікацыі ЮНЕСКА |
Закрыць
Больш 300 гадоў мясцовы ландшафт назіраецца і даследуецца вучонымі. У 2001 годзе ўзбярэжжа Дорсетшыра і ўсходняга Дэваншыра было ўключана ў спіс аб'ектаў сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў Вялікабрытаніі[1]. Гэта першы прыродны аб'ект сусветнай спадчыны на тэрыторыі краіны[2].