Эфект Лейдэнфроста
From Wikipedia, the free encyclopedia
Эфект Лейдэнфроста (Ляйдэнфроста) — з’ява, пры якой вадкасць у кантакце з цвёрдай паверхняй, значна больш гарачай за кропку кіпення гэтай вадкасці, утварае цеплаізалявальную праслойку пары паміж паверхняй і вадкасцю, што запавольвае хуткае выкіпанне, напрыклад, кроплі вадкасці на гэтай паверхні. Таксама з’яву называюць крызісам кіпення.
У паўсядзённым жыцці з’яву можна назіраць пры гатаванні ежы: для ацэнкі тэмпературы патэльні на яе пырскаюць вадой — калі тэмпература дасягнула ці ўжо вышэй кропкі Лейдэнфроста, вада збярэцца ў кроплі, якія будуць «слізгаць» па паверхні металу і выпарацца даўжэй, чым калі б гэта адбывалася на патэльні, нагрэтай вышэй кропкі кіпення вады, але ніжэй кропкі Лейдэнфроста. Гэты ж эфект выклікае падобныя паводзіны кропель вадкага азоту, разлітага на паверхню, якая мае пакаёвую тэмпературу.
Найбольш відовішчныя яго дэманстрацыі даволі небяспечныя: удар мокрай далонню па вулканічнай лаве/магме, апусканне мокрых пальцаў у расплаўлены свінец[1], апусканне рукі ў расплаўленую сталь[2][3][4], выплёўванне вадкага азоту або пусканне «колцаў» выпаральнага азоту[5]. Такі трук, больш за тое, можа прывесці да смерці[6].
У 2005 годзе галандскія фізікі эксперыментальна паказалі і апісалі мадэль эфекту ў сыпкіх асяроддзях[7].