From Wikipedia, the free encyclopedia
Этру́ская мова — вымерлая мова этрускаў, паходжанне якой не ўсталявана. Калі не лічыць магчымае сваяцтва этрускага з дзвюма іншымі мёртвымі мовамі — рэцкай і лемнаскай, этруская мова лічыцца мовай-ізалятам і не мае прызнаных навукай сваякоў. Адной з гіпотэз пра магчымае сваяцтва этрускага з'яўляецца версія С. А. Старосціна і І. М. Дзьяканава пра сваяцтва этрускай мовы з вымерлымі хурыцкай і ўрарцкай. Іншыя даследчыкі працягваюць настойваць на сваяцтве этрускай з анаталійскай (хета-лувійскай) галіной індаеўрапейскіх моў. Улічваючы нешматлікасць вядомых этрускіх слоў і толькі абмежаваныя веды этрускай граматыкі, усе гэтыя здагадкі ў значнай ступені з'яўляюцца толькі абстрактнымі.
Этруская | |
---|---|
Саманазва | невядома; саманазва народа Rasenna |
Краіны | Этрурыя: Апенінскі паўвостраў, Корсіка |
Агульная колькасць носьбітаў |
|
Вымерла | I стагоддзе |
Класіфікацыя | |
Катэгорыя | Мовы Еўразіі |
ізаляваная мова, гіпатэтычная тырэнская сям'я | |
Пісьменнасць | Этрускі алфавіт |
Моўныя коды | |
ISO 639-1 | — |
ISO 639-2 | und |
ISO 639-3 | ett |
IETF | ett |
Glottolog | etru1241 |
Вікіпедыя на гэтай мове |
За апошнія 100 гадоў дасягнуты некаторы прагрэс у вывучэнні этрускай мовы: ідэнтыфікаваны многія граматычныя формы, з той ці іншай ступенню дакладнасці ўсталяваны значэнні каля 50 слоў. Тым не менш, пра канчатковую дэшыфроўку казаць яшчэ занадта рана.
Даследчыкі з той ці іншай ступенню ўпэўненасці гавораць пра існаванне сваякоў этрускай мовы ў той жа гістарычны перыяд:
У лацінскую мову ўвайшлі некаторыя меркавана этрускія запазычанні (напрыклад, persona < phersu «маска», satellitium < satnal, mantissa, palatium, servus «раб», ceremonia, antenna, arena, elementum, litera, якія сталі пазней інтэрнацыяналізмамі) і ўласныя імёны (напрыклад, назва горада Парма).
Першапачаткова выкарыстоўваўся архаічны заходнегрэчаскі алфавіт, акрамя двух знакаў, якія эвалюцыянавалі па гучанні: S з [s] у [z], і TS з [t] у [ts], пазней дададзены знак 8 у значэнні [p]. У асобных этрускіх і рэтыйскіх надпісах ужываліся свае арыгінальныя знакі. У адзіным тэксце (Tabula Cortonensis) нароўні са знакам M [m] сустракаецца менавіта складовы знак са значэннем [um].
Да 700 года да н.э. этрускі алфавіт складаўся з 26 літар:
𐌀 | 𐌁 | 𐌂 | 𐌃 | 𐌄 | 𐌅 | 𐌆 | 𐌇 | 𐌈 | 𐌉 | 𐌊 | 𐌋 | 𐌌 | |||||||||||||
𐌍 | 𐌎 | 𐌏 | 𐌐 | 𐌑 | 𐌒 | 𐌓 | 𐌔 | 𐌕 | 𐌖 | 𐌗 | 𐌘 | 𐌙 | |||||||||||||
, | |||||||||||||||||||||||||
A | B | G | D | E | V | Z | H | Θ | I | K | L | M | |||||||||||||
N | Ξ | O | P | Ś | Q | R | S | T | Y | X | Φ | Ψ |
Да 400 года да н.э. класічны этрускі алфавіт складаўся з 21 літары:
𐌀 | 𐌂 | 𐌃 | 𐌄 | 𐌅 | 𐌆 | 𐌇 | 𐌈 | 𐌉 | 𐌋 | 𐌌 | 𐌍 | 𐌐 | 𐌑 | 𐌓 | 𐌔 | 𐌕 | 𐌖 | 𐌘 | 𐌙 | 𐌚 |
A | C | D | E | V | Z | H | Θ | I | L | M | N | P | Ś | R | S | T | U | Φ | Ψ | F |
Гэты алфавіт выкарыстоўваўся да II стагоддзя да н.э., пакуль яго не пачаў замяняць лацінскі алфавіт.
Лацінская транслітарацыя этрускіх слоў перадае шмат адценняў, якія ніяк не адлюстроўваліся ў этрускіх надпісах. Так, на пісьме этрускі не адрознівалі звонкія і глухія зычныя, апускалі кароткія галосныя (лац.: Subura — этруск.: spur, лац.: Caere — этруск.: cisre, лац.: Minerva — этруск.: menrva і г.д.).
На пісьме адрозніваліся 4 галосныя: a, e, i, u (гэтая асаблівасць уласцівая і іншым тырэнскім мовам).
У этрускай мове мелася багатая сістэма сібілянтаў.
губныя | p, ph, f |
зубныя | t, th, s, ś , z(ts) |
палатальныя | k, ch, h |
санорныя | r, l, m, n, i(j), v/u |
галосныя | i, e, a, u |
дыфтонгі | ai, ei, ui, au/av, eu, uv |
Адзначаны лацінскія і грэчаскія запазычанні. Пра лексічныя супадзенні з хацкай мовай гл. у артыкуле хацкая мова.
Словаўтварэнне і словазмяненне — выключна суфіксальнае (прэфіксы не адзначаны). Аглюцінатыўная мова з моцна выяўленай тэндэнцыяй да флектыўнасці.
Назоўнік і прыметнік скланяюцца па агульнай парадыгме:
Прыметнікі, вытворныя ад назоўнікаў, маюць паказчык -na.
Дзеяслоўныя суфіксы:
Дзеяслоў-звязка «быць» у цяперашнім часе апускаўся; вядомыя яго формы прошлага часу amuce, amce, ame.
Адмоўная часціца надзейна не ідэнтыфікавана. Паводле меркавання А. Марандзі, адмоўна-забароннай з'яўляецца часціца ei[1].
Прыназоўнікі і паслялогі не ідэнтыфікаваны; мяркуецца, што іх ролю выконвалі склонавыя паказчыкі, а таксама апісальныя фразеалагізмы. З-за гэтай асаблівасці этрускай мовы яе сінтаксіс даволі бедны.
З саюзаў надзейна ідэнтыфікаваны …c («і»), які дадаецца да слова пасля ўсіх астатніх марфем.
Дзякуючы выяўленым гульнявым кубікам і шматлікім надмагільным надпісам сістэма лічэбнікаў у цэлым адноўлена, хоць працягваюцца дыскусіі наконт значэння некаторых лічэбнікаў:
1 θu(n)
2 zal, esal
3 ci
4 huθ
5 maχ
6 śa
7 semφ
8 cezp
9 nurφ
10 śar (сумніўна) ці halχ (С. Яцамірскі)
20 zaθrum
«-ццаць» = -alχ
«без …-х» = -em
Цікавая асаблівасць: шматразрадныя лічэбнікі, якія заканчваюцца на «сем», «восем», «дзевяць», не існавалі (за выключэннем уласна 7, 8, 9). Так, 27 выражалася як ciem cialx, літар. «без 3-х 30», 19 як θunem zaθrum, літар. «без 1-га 20», і т.п. Адгэтуль асаблівасць рымскіх лічбаў, запазычаная ў этрускаў, калі меншы лічэбнік перад вялікім аднімаецца ад яго (напр. XIX — 19).
Сімвалы этрускіх лічэбнікаў | ||
---|---|---|
Дзесятковая сістэма | Этруская назва | Сімвал * |
1 | θu | I |
5 | maχ | Λ |
10 | šar | X |
50 | muvalχ | ↑ |
100 | ? | C , Ж |
500 | ? | (круг, унутры якога 5 кропак) |
1000 | ? | (дуга, унутры якой 3 кропкі) |
1 thu 2 zal, es(a)l 3 ci 4 ša 5 mach 6 huth 7 semph(?) 8 cezp(?) 9 nurph(?) 10 šar |
16 huthzar 17 ciem zathrum 18 eslem zathrum 19 thunem zathrum 20 zathrum 27 ciem cealch 28 eslem cealch 29 thunem cealch 30 cialch (cealch) 40 šealch |
50 muvalch (*machalch) 60 *huthalch 70 semphalch(?) 80 cezpalch(?) 90 *nurphalch(?) 100 ? 1000 ? |
Звычайны парадак слоў — SOV. Сказы, нават у доўгіх тэкстах, звычайна кароткія; у цэлым этруская мова не была прыстасаваны да ўтварэння складаназлучаных і складаназалежных сказаў (гл. Часціцы).
Вядомыя назвы васьмі месяцаў свяшчэннага календара.
Роднаснымі этрускай мове з'яўляюцца лемнаская мова (в. Лемнас) і рэцкая мова (усходнія Альпы). Х. Рыкс аб'ядноўваў гэтыя мовы ў тырэнскую сям'ю.
Пытанне аб генеалогіі этрускай мовы, як і тырэнскіх моў, застаецца адкрытым. Гіпотэза пра сваяцтва з індаеўрапейскімі мовамі, папулярная да сярэдзіны XX ст., у наш час падтрымкай даследчыкаў не карыстаецца. Даўжэй за іншыя дыскутаваліся гіпотэзы пра сваяцтва з палеабалканскімі і анаталійскімі мовамі (У. Георгіеў). Нягледзячы на адсутнасць сваяцтва, у этрускай адзначаны запазычанні з італійскіх моў, у першую чаргу з лацінскай, досыць архаічныя па форме (этр. nefts = лац. nepos < *nepots), што можа сведчыць пра кантакты ў дапісьмовую эпоху.
А. Трамбеці адзначаў структурнае падабенства этрускай мовы з паўночнакаўказскімі (нахска-дагестанскімі). Таксама адзначаюцца некаторыя марфалагічныя і лексічныя супадзенні з хурыта-ўрарцкімі мовамі[2].
Прыхільнікамі сваяцтва этрускай мовы з дагрэчаскімі мовамі Крыта (мінойскай і/ці пеласгскай) у наш час з'яўляюцца С. Яцамірскі ў Расіі і Дж. Факеці ў Італіі.
Т. Джонс прапанаваў тлумачэнне аднаго з этэакіпрскіх тэкстаў (двухмоўнай таблічкі з Аматуса) на этрускай мове, аднак не быў падтрыманы іншымі лінгвістамі.
У наш час вядома больш за 12 тыс. этрускіх надпісаў, аднак сярод іх вельмі нешматлікія змяшчаюць больш за дваццаць слоў. У 1893 годзе надпісу на этрускай мове пачалі збіраць у «Corpus Inscriptionum Etruscarum».[3] Надпісы па іх мэтавым прызначэнні можна падзяліць на 5 катэгорый:
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.