![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/d8/Iron_Age_Italy.png/640px-Iron_Age_Italy.png&w=640&q=50)
Этруская мова
From Wikipedia, the free encyclopedia
Этру́ская мова — вымерлая мова этрускаў, паходжанне якой не ўсталявана. Калі не лічыць магчымае сваяцтва этрускага з дзвюма іншымі мёртвымі мовамі — рэцкай і лемнаскай, этруская мова лічыцца мовай-ізалятам і не мае прызнаных навукай сваякоў. Адной з гіпотэз пра магчымае сваяцтва этрускага з'яўляецца версія С. А. Старосціна і І. М. Дзьяканава пра сваяцтва этрускай мовы з вымерлымі хурыцкай і ўрарцкай. Іншыя даследчыкі працягваюць настойваць на сваяцтве этрускай з анаталійскай (хета-лувійскай) галіной індаеўрапейскіх моў. Улічваючы нешматлікасць вядомых этрускіх слоў і толькі абмежаваныя веды этрускай граматыкі, усе гэтыя здагадкі ў значнай ступені з'яўляюцца толькі абстрактнымі.
Этруская | |
---|---|
![]() | |
Саманазва | невядома; саманазва народа Rasenna |
Краіны | Этрурыя: Апенінскі паўвостраў, Корсіка |
Агульная колькасць носьбітаў |
|
Вымерла | I стагоддзе |
Класіфікацыя | |
Катэгорыя | Мовы Еўразіі |
ізаляваная мова, гіпатэтычная тырэнская сям'я | |
Пісьменнасць | Этрускі алфавіт |
Моўныя коды | |
ISO 639-1 | — |
ISO 639-2 | und |
ISO 639-3 | ett |
IETF | ett |
Glottolog | etru1241 |
![]() |
За апошнія 100 гадоў дасягнуты некаторы прагрэс у вывучэнні этрускай мовы: ідэнтыфікаваны многія граматычныя формы, з той ці іншай ступенню дакладнасці ўсталяваны значэнні каля 50 слоў. Тым не менш, пра канчатковую дэшыфроўку казаць яшчэ занадта рана.
Даследчыкі з той ці іншай ступенню ўпэўненасці гавораць пра існаванне сваякоў этрускай мовы ў той жа гістарычны перыяд:
- мова Лемнаскай стэлы VI—V ст. да н.э. (меркавана — мова пеласгаў, якія, паводле Герадота, жылі на востраве ў гэты ж перыяд);
- рэцкая мова (шматлікія кароткія помнікі з Паўночнай Італіі V—II ст. да н.э.)
- этэакіпрская мова (мова дагрэчаскага насельніцтва в. Кіпр) — надпісы выкананы так званым кіпрскім пісьмом (маюцца тэксты з паралельным грэчаскім перакладам);
- меркавана — камунская мова.
У лацінскую мову ўвайшлі некаторыя меркавана этрускія запазычанні (напрыклад, persona < phersu «маска», satellitium < satnal, mantissa, palatium, servus «раб», ceremonia, antenna, arena, elementum, litera, якія сталі пазней інтэрнацыяналізмамі) і ўласныя імёны (напрыклад, назва горада Парма).
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/d8/Iron_Age_Italy.png/320px-Iron_Age_Italy.png)