Эрнэст Карлавіч Дрэзен (у некаторых крыніцах — Эрнэст Вільгельм[2][3]; 2 [14] лістапада 1892, Лібава — 27 кастрычніка 1937, Масква) — расійскі і савецкі інтэрлінгвіст і эсперанталог, кіраўнік Саюза эсперантыстаў савецкіх рэспублік.
Эрнэст Карлавіч Дрэзен | |
---|---|
Род дзейнасці | інтэрлінгвіст, эсперантыст, пісьменнік, інжынер |
Дата нараджэння | 2 (14) лістапада 1892 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 27 кастрычніка 1937 (44 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | Расійская імперыя, СССР |
Альма-матар | |
Партыя | |
Член у | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Э. К. Дрэзен з'яўляецца аўтарам каля 50 прац па інтэрлінгвістыцы і эсперанталогіі, а таксама прац па гісторыі расійскага і савецкага эсперанта-руху, якія неаднаразова перавыдаваліся ў розных краінах (а некаторыя з іх пасля расстрэлу Э. К. Дрэзена доўгія гады ляжалі ў савецкім «спецхове»).
Найважнейшая яго праца — «За ўсеагульнай мовай. Тры стагоддзі шуканняў» («эспер.: Historio de la mondolingvo»). У ёй былі дэталёва разабраны шматлікія праекты міжнароднай мовы, пачынаючы са старажытнасці і да 1930-х гадоў. Вялікую цікавасць для гісторыкаў уяўляюць таксама «Аналітычная гісторыя эсперанта-руху» і «У змаганні за СЭСР. Нататкі пра гісторыю савецкага эсперанта-руху».
Па ініцыятыве Э. К. Дрэзена ў 1936 годзе была створана міжнародная група экспертаў па тэрміналогіі ў рамках Міжнароднай арганізацыі па стандартызацыі (у наш час гэта — тэхнічны камітэт ISO/TC 37).
Ажыццяўляў літаратурнае рэдагаванне выдання на эсперанта павесці А. С. Новікава-Прыбоя «Падводнікі» (La Submarinistoj) у 1932 годзе.
- Дрезен Э. К. За всеобщим языком. Три века исканий. 3-е изд. — М.: Едиториал УРСС, 2012. — 272 с. — ISBN 978-5-354-01430-9.
- Historio de la mondolingvo, (1931);
- Analiza Historio de la Esperanto-Movado, (1931);
- Skizoj pri teorio de Esperanto (1931);
- Zamenhof - bioideologia studo, SAT, 1929;
- La Vojo de formiĝo kaj disvastiĝo de la lingvo internacia, SAT, 1929
- Drezen, Ernest K. (1983). Pri problemo de internaciigo de science-teknika terminaro. Historio, nuna stato kaj perspektivoj. A. Samojlenko (tradukisto). Saarbrücken: Artur E. Iltis.
- Deutsche Nationalbibliothek Record #130454990 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
- http://www.uznal.org/book_of_memory.php?bukva=4&name=57&surname=34&repression=2 Книга Памяти. Дрезен Эрнест-Вильгельм Карлович
- Дрезен 2012, с. 2.
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.