![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/b/bc/Library_of_Ashurbanipal_The_Flood_Tablet.jpg/640px-Library_of_Ashurbanipal_The_Flood_Tablet.jpg&w=640&q=50)
Эпас пра Гільгамеша
From Wikipedia, the free encyclopedia
«Эпас пра Гільгамеша», або паэма «Аб ўсё пабачыўшым» (акад.: ša nagba imuru) — адзін з найстарэйшых захаваных літаратурных твораў у свеце, самы значны твор, напісаны клінапісам, адзін з найвялікшых твораў літаратуры Старажытнага Усходу. «Эпас» ствараўся на акадскай мове на аснове шумерскіх паданняў на працягу паўтары тысячы гадоў, пачынаючы з XVIII — XVII стагоддзяў да н. э. Яго найбольш поўная версія была знойдзена ў сярэдзіне XIX стагоддзя пры раскопках клінапіснай бібліятэкі цара Ашурбаніпала у Ніневіі. Яна была запісана на 12 шасціслупковых таблічках дробным клінапісам, уключала каля 3 тысяч вершаў і была датавана VII стагоддзем да н. э. Таксама ў XX стагоддзі былі знойдзены фрагменты іншых версій эпасу, у тым ліку і на хурыцкай і хецкай мовах.
Эпас пра Гільгамеша | |
---|---|
акад.: ša nagba imuru | |
![]() Гліняная таблічка з фрагментам «Эпасу пра Гільгамеша». Брытанскі музей. | |
Жанр | Эпас |
Мова арыгінала | акадская |
Дата напісання | XVIII—XVII стст. да н.э. |
Дата першай публікацыі | 1884—1891 гады |
Персанажы | Гільгамеш |
![]() |
Галоўнымі героямі эпасу з'яўляюцца Гільгамеш і Энкіду, аб якіх таксама дайшлі асобныя песні на шумерскай мове, некаторыя з іх былі створаны яшчэ ў канцы першай палавіны III тысячагоддзя да н. э. У герояў быў адзін і той жа праціўнік — Хумбаба (Хувава), які ахоўвае святыя кедры. За іх подзвігамі сочаць багі, якія ў шумерскіх песнях носяць шумерскія імёны, а ў эпасе аб Гільгамешы — акадскія. Аднак у шумерскіх песнях адсутнічае сувязны стрыжань, знойдзены акадскім паэтам. Сіла характару акадскага Гільгамеша, веліч яго душы — не ў знешніх праявах, а ў адносінах з чалавекам Энкіду. «Эпас пра Гільгамеша» — гэта гімн дружбе, якая не проста спрыяе пераадоленню знешніх перашкод, але ператварае, надае высакароднасць.
Таксама ў эпасе адлюстраваны многія погляды філасофіі таго часу на навакольны свет (элементы касмагоніі, гісторыя пра «Вялікі патоп» у позняй рэдакцыі), этыку, месца і лёс чалавека (пошукі бессмяротнасці). У многім «Эпас пра Гільгамеша» параўноўваюць з творамі Гамера — «Іліядай», за якую ён старэйшы за на тысячу гадоў, і «Адысеяй».