Энцыклапедыя Юнлэ
From Wikipedia, the free encyclopedia
Энцыклапедыя гадоў кіравання пад дэвізам Юнлэ (кіт.: 永樂大典, Юнлэ дадзянь) — найбольшая[1] неэлектронная энцыклапедыя у гісторыі чалавецтва. Створана па загадзе кітайскага імператара Юнлэ ў 1403—1408 гадах, уключала змест усіх кніг, што былі ў імператарскай бібліятэцы, у тым ліку кананічныя, гістарычныя, філасофскія, мастацкія творы. Выканана ў даведкавым жанры лэйшу, разнастайны матэрыял размяшчаўся не па тэматычных катэгорыях (як звычайна ў лэйшу), а ў парадку іерогліфаў слоўніка Хуну чжэн'юнь: кожны раздзел уяўляў сабою зборнік вытрымак, часам цэлых раздзелаў ці трактатаў на адну агульную тэму, пазначаную іерогліфам-назвай раздзела[2].
Энцыклапедыя Юнлэ | |
---|---|
Жанр | энцыклапедыя |
Выданне | Chapters 10,110 to 10,112 of the Great encyclopaedia of the Yongle Reign (CBL C 1757)[d] |
Аўтар | розныя аўтары[d] |
Краіна паходжання | |
Мова твора або назвы | кітайская мова |
Дата публікацыі | 1408 |
Статус аўтарскага права | 🅮 і 🅮 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Да складання энцыклапедыі было прыцягнута некалькі тысяч навукоўцаў з акадэміі Ханьлінь. Энцыклапедыя налічвала 22 877 цзюаней (не лічачы 60 цзюаней зместу), якія дзяліліся на 11 095 тамоў-цэ. Сумарны аб’ём збору па ацэнках кітаязнаўцаў — каля 510 000 старонак і 300 000 000 іерогліфаў[3]. У наш час захавалася не больш чым 797 цзюаней (4 % выточнага тэксту), перавыдадзеных у рамках міжнароднага праекта.