![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/a/aa/Hainaut_Modern_Arms.svg/langbe-640px-Hainaut_Modern_Arms.svg.png&w=640&q=50)
Эно (графства)
From Wikipedia, the free encyclopedia
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Эно.
Эно́, або Ге́негау (фр.: Hainaut, ням.: Hennegau) — сярэдневяковае графства. Ахоплівала тэрыторыю, якая адпавядае сучасным паўднёвай Бельгіі і паўночнай Францыі. Назва паходзіць ад назвы населенага пункта, размешчанага на поўдні графства, ці ад назвы ракі Эн (фр.: Haine), якая перасякае вобласць.
Хуткія факты Эно, 1071 — 1794 ...
Гістарычная дзяржава | |||||
Эно | |||||
---|---|---|---|---|---|
|
|||||
![]() |
|||||
1071 — 1794
|
|||||
Сталіца | |||||
![]() |
Закрыць
Першапачаткова графства ўваходзіла ў склад герцагства Латарынгія, пасля падзелу 959 года — у склад герцагства Ніжняя Латарынгія. З 925 года графы Эно былі васаламі каралёў Усходне-Франкскага каралеўства (Германіі), пазней яно ўваходзіла ў склад Бургундскага герцагства і Свяшчэннай Рымскай імперыі. Сталіцай Эно быў горад Монс; у склад графства таксама ўваходзілі буйныя гарады Валансьен і Камбрэ.