Элісан Анідзука
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Элісан Сёдзі Анідзука (24 чэрвеня 1946 — 28 студзеня 1986) — амерыканскі астранаўт гавайска-японскага паходжання, член экіпажа шатла «Чэленджэр».
Элісан Сёдзі Анідзука | |
---|---|
鬼塚 承次 | |
Краіна: | ЗША |
Спецыяльнасць: | спецыяліст палёту |
Воінскае званне: | падпалкоўнік[d] |
Экспедыцыі: | STS-51-C, STS-51-L |
Дата нараджэння: | 24 чэрвеня 1946 |
Месца нараджэння: | |
Дата смерці: | 28 студзеня 1986 (39 гадоў) |
Месца смерці: | |
Узнагароды: | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Скончыў школу ў Кеалакекуа ў 1964 годзе. У чэрвені 1969-га атрымаў ступень бакалаўра па аэранаўтыцы і астранаўтыцы ва ўніверсітэце Каларада, а ў снежні таго ж года — ступень магістра па той жа спецыяльнасці.
У 1970 годзе пачаў службу ў ВПС ЗША ў якасці борт-інжынера, пасля лётчыка-выпрабавальніка. Праходзіў службу на авіябазе Мак-Клелан ў акрузе Сакрамента. Са жніўня 1974-га па ліпень 1975 — навучанне ў Школе лётчыкаў-выпрабавальнікаў. Пасля заканчэння школы атрымаў прызначэнне ў Цэнтр лётных выпрабаванняў авіябазы Эдвардс.
У 1978 годзе ў складзе 8-га набору трапіў у атрад астранаўтаў НАСА. Першы палёт у космас ажыццявіў у складзе экспедыцыі STS-51C на касмічным чоўне «Дыскаверы» у студзені 1985 года. Затым быў прызначаны ў экіпаж місіі STS-51L на «Чэленджэр». Касмічны карабель пацярпеў катастрофу пры запуску 28 студзеня 1986 года. Анідзука загінуў разам з усімі астатнімі членамі экіпажу. Пахаваны на Нацыянальным ціхаакіянскім мемарыяльным могілках у Ганалулу. Пасмяротна прысвоена званне палкоўніка.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.