сродкі камунікацыі, заснаваныя на электроніцы From Wikipedia, the free encyclopedia
Электронныя медыя — гэта медыя, якія выкарыстоўваюць электронныя або электрамеханічныя сродкі для доступу аўдыторыі да кантэнту.[1] Яны ставяцца ў супрацьлегласць статычным медыя (у асноўным друкаваным медыя: часопісам, газетам, кнігам і інш.), якія сёння часцей за ўсё ствараюцца ў лічбавым выглядзе, але не патрабуюць абавязковага доступу канчатковага карыстальніка да электронікі ў друкаваным варыянце. Асноўнымі крыніцамі электронных медыя, знаёмымі шырокай грамадскасці, з’яўляюцца відэазапісы, аўдыязапісы, мультымедыйныя прэзентацыі, слайд-прэзентацыі, CD-ROM і анлайн-змесціва. Большасць новых медыя з’яўляюцца ў форме лічбавых медыя. У той жа час, электронныя медыя могуць быць як у фармаце аналагавых электронных даных, так і ў фармаце лічбавых электронных даных.
Нягледзячы на тое, што гэты тэрмін звычайна асацыюецца са змесцівам, запісаным на носьбіт даных, запісванне не патрабуецца ў выпадках прамой трансляцыі і анлайн-сувязі.
Пад дадзеным тэрмінам маецца на ўвазе як фармат прадстаўлення інфармацыі для аўдыторыя, так і любыя віртуальныя або фізічныя носьбіты (электронныя носьбіты), праз якія гэтую інфармацыю можна атрымаць. Таму любое абсталяванне, якое выкарыстоўваецца ў працэсе электроннай сувязі (напрыклад, тэлебачанне, радыё, тэлефон, гульнявая прыстаўка, мабільныя прылады), таксама можа лічыцца электронным медыя.
|
|
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.