Кампакт-дыск
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Кампакт-дыск (англ.: compact disc, CD) — фармат аптычнага дыска, распрацаваны сумесна кампаніямі Philips і Sony для захоўвання музыкі. Упершыню кампакт-дыск быў выпушчаны ў Японіі ў кастрычніку 1982 года. Гэта другі камерцыйна паспяховы фармат аптычнага дыска пасля LaserDisk.
Артыкул занадта кароткі |
Тып носьбіта | аптычны дыск |
---|---|
Фармат кантэнту | розны |
Счытвальны механізм | лазер, даўжыня хвалі 780 нм (інфрачырвоны) , 1200 Кб/с (1×) |
Запісвальны механізм | от 1200 Кб/с (1×) до 7800 КБ/с (52×) |
Міжнародны стандарт | Red Book |
Распрацаваны | Sony, Philips |
Памер | дыяметр 120 мм, таўшчыня 1,2 мм |
Маса | ~15,7 г |
Ужыванне | захоўванне аўдыя-, відэа- і іншых даных |
Год выпуску | 1982 |
Стандартны кампакт-дыск мае дыяметр 120 мм і можа захоўваць да 74 хвілін лічбавага аўдыязапісу. Працэс чытання з дыска ажыццяўляецца з дапамогай лазера.
Кампакт-дыск першапачаткова меркаваўся для захоўвання музыкі па стандарце Audio-CD, аднак пазней быў дапрацаваны, каб падтрымліваць іншыя тыпы даных (г. зв. CD-ROM — англ.: Compact Disc Read Only Memory, кампакт-дыск толькі з магчымасцю чытання). У далейшым з’явіліся кампакт-дыскі не толькі з магчымасцю чытання аднаразова занесенай на іх інфармацыі, але і з магчымасцю іх запісу і перазапісу (CD-R, CD-RW).
Да 2007 года ў свеце было прададзена 200 мільярдаў кампакт-дыскаў (уключаючы Audio-CD, CD-ROM і CD-R).
Пасля свайго з’яўлення, дыскі CD-R сталі папулярным сродкам распаўсюду праграмнага забеспячэння, камп’ютарных гульняў, мультымедыйных праграм і даных. Некаторыя кампакт-дыскі змяшчаюць адразу як камп’ютарныя даныя (праграмнае забеспячэнне), даступныя толькі на камп’ютары, так і відэа, аўдыя, тэксты і малюнкі, якія можна прайграваць у CD-прайгравальніку. Такія дыскі называюцца ўдасканаленымі (англ.: Enhanced CD).
Для паляпшэння артыкула па інфармацыйных тэхналогіях пажадана |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.