![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/a/a5/Galvanic_cell_labeled.svg/langbe-640px-Galvanic_cell_labeled.svg.png&w=640&q=50)
Электрарухальная сіла
From Wikipedia, the free encyclopedia
Электрарухальная сіла (ЭРС) — фізічная велічыня, якая вымяраецца работай старонніх сіл неэлектрычнага паходжання па пераносе адзінкавага электрычнага зараду па замкнёным контуры. Азначаецца E, і вымяраецца, падобна электрычнаму напружанню, у вольтах.[3]
Хуткія факты Электрарухальная сіла, ISQ dimension ...
Электрарухальная сіла | |
---|---|
ISQ dimension |
|
Сімвал велічыні (LaTeX) |
|
Рэкамендуемая адзінка вымярэння | вольт[2][1] і kilogram square metre per cubic second ampere[d][1] |
![]() |
Закрыць
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Сіла.
Хуткія факты Электрастатыка, Магнітастатыка ...
Закрыць
ЭРС ствараецца і падтрымліваецца ператварэннем у электрычную энергію механічнай (у электрычных машынах), хімічнай (у гальванічных элементах), цеплавой (у тэрмаэлементах) і іншых відаў энергіі. У электрычным ланцугу поўная ЭРС роўная алгебраічнай суме падзенняў напружання на ўсіх яго ўчастках. ЭРС крыніцы току роўная рознасці патэнцыялаў на яго полюсах пры разамкнёным ланцугу.