каралева Навары (1479) From Wikipedia, the free encyclopedia
Элеанора Арагонская яна ж Элеанора Наварская (ісп.: Leonor de Aragón; 2 лютага 1426 — 12 лютага 1479) — кіраўніца Навары ў 1462—1479 гадах, каралева Навары з 28 студзеня па 12 лютага 1479 года, дачка караля Арагона Хуана II і каралевы Навары Бланкі I з дынастыі Трастамара.
Элеанора | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
ісп.: Leonor de Navarra | |||||||
|
|||||||
|
|||||||
Папярэднік | дэ-юрэ: Бланка II | ||||||
Пераемнік | Францыск | ||||||
Нараджэнне |
2 лютага 1426 |
||||||
Смерць |
12 лютага 1479[1] (53 гады) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Трастамара | ||||||
Бацька | Хуан II Бязверны[2] | ||||||
Маці | Бланка I[d][2] | ||||||
Муж | Гастон IV дэ Фуа[d][2][3] | ||||||
Дзеці |
сыны: Гастон, П'ер II Малады, Жан і Жак дочкі: Марыя, Жанна, Маргарыта, Кацярына, Ізабела і Элеанора |
||||||
Аўтограф |
Элеанора нарадзілася ў горадзе Алітэ (Навара) і была трэцім, малодшым дзіцем Хуана II Арагонскага і Бланкі I Наварскай. Пасля смерці Бланкі наварскі прастол узурпаваў Хуан II, пазбавіўшы спадчыны ўласных дзяцей.
У 1441 годзе Элеанора выйшла замуж за графа Гастона IV дэ Фуа і ў наступным годзе з’ехала з мужам у Беарн. У 1455 годзе бацька абвясціў Элеанору сваёй спадчынніцай і прызначыў яе кіраўніком Навары. У 1462 яны заключылі дагавор, паводле якога Элеанора прызнавала Хуана II каралём Навары і давала згоду на ўзяцце сваёй сястры Бланкі пад варту (іх брат Карл Віянскі ў той час ужо памёр).
У 1464 годзе Бланка памерла (падазраюць, што яна была атручана). У 1468 годзе бацька зняў Элеанору з пасады рэгента Навары, але ў 1471 ізноў прызначыў кіраўніцай каралеўства.
Пасля смерці Хуана II у 1479 годзе Элеанора стала каралевай Навары, але праз тры тыдні памерла. Ёй было 53 гады. Каралеўскі прастол атрымаў у спадчыну яе ўнук Францыск Феб пад рэгенцтвам маці.
Муж: з 30 ліпеня 1436 года Гастон IV дэ Фуа (26 лютага 1423 — 25 ліпеня 1472), граф дэ Фуа і дэ Бігор, віконт дэ Беарн з 1436, віконт дэ Кастэльбон 1425—1462, віконт дэ Нарбон 1447—1468, пэр Францыі з 1458. Дзеці:
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.