From Wikipedia, the free encyclopedia
Бразільская эканоміка з’яўляецца восьмай у свеце і паводле намінальнага ВУП і паводле ВУП па пакупніцкай здольнасці. Краіна адносіцца да групы ключавых краін, што развіваюцца. Таксама эканамісты ставяць Бразілію ў шэраг новых індустрыяльных краін. Грашовая адзінка — бразільскі рэал. Бразілія — індустрыяльна-аграрная дзяржава. Ключавое значэнне ў эканоміцы маюць такія галіны прамысловасці як машынабудаванне (аўтамабілі, самалёты), гідраэнергетыка, металургія. Важную ролю працягвае адыгрываць сельская гаспадарка: краіна з’яўляецца адным з галоўных збожжавых раёнаў Амерыкі; займае першае месца ў свеце па сборы кавы, цукровага трыснягу, апельсінаў; пагалоўю прадукцыйнай буйной рагатай жывёлы.
Бразілія ўваходзіць у Меркасур, Саюза паўднёваамерыканскіх нацый, а таксама адна з дзяржаў BRICS і G20
Эканоміка Бразіліі адносіцца да змешанага тыпу і адрозніваецца вялікай дыверсіфікацыяй. Дзякуючы багаццю рэсурамі, высокаму ўзроўню развіцця сельскай гаспадаркі, здабыўной і апрацоўчай прамысловасці і сектара паслуг, а таксама вялікай колькасці працаздольнага насельніцтва (107 млн, 6 месца ў свеце), па ўзроўні ВУП Бразілія значна абганяе любую іншую краіну Лацінскай Амерыкі, з’яўляючыся вядучай эканомікай у Меркасур. Цяпер краіна пашырае сваю прысутнасць на сусветных рынках. Хоць бразільская эканоміка дастаткова развітая, праблемы карупцыі, беднасці і непісьменнасці ўсё яшчэ з’яўляюцца значнымі перашкодамі для развіцця краіны.
Пасля дзесяцігоддзяў значнай інфляцыі і некалькіх спроб узяць яе пад кантроль, у ліпені 1994, падчас прэзідэнцтва Ітамара Франку, урад Бразіліі пачатак праграму эканамічнай стабілізацыі, План Рэал, названы ў гонар уведзенай новай валюты, рэала. Тэмпы інфляцыі, якія дасягнулі ўзроўню прыкладна 5000% у год у 1993 годзе, хутка ўпалі, дасягнуўшы ўзроўню ў 2,5% у 1998 годзе. Прыняцце Закона аб фінансавай адказнасці ў 2001 годзе палепшыла фінансавую дысцыпліну мясцовых і федэральных адміністрацый, часткова за кошт інвестыцый у інфраструктуру і ўдасканаленне сацыяльных паслуг.
На працягу прэзідэнцтва Фернанда Энрыкі Кардозу (1995-2002) ўрад прыклаў значныя намаганні для перапрацоўкі пераважна дзяржаўнай эканомікі на пераважна рыначную. Кангрэс ухваліў некалькі законаў, якія ў большай меры адкрылі эканоміку для ўдзелу прыватнага сектара і павялічылі яе прывабнасць для замежных інвестараў. У канцы 2003 года праграма прыватызацыі, якая ўключала продаж сталеліцейных і энергетычных прадпрыемстваў і кампаній тэлесувязі, дала прыбытак на больш чым 90 млрд дол. ЗША.
У студзені 1999 года бразільскі Цэнтральны банк абвясціў, што рэал больш не будзе прывязаны да долара ЗША, што прывяло да некаторай дэвальвацыі бразільскай валюты. Рост эканомікі склаў 4,4% у 2000 годзе і 1,3% у 2001. У 2002 годзе чуткі, што кандыдат у прэзідэнты Луіз Інасіу Лула да Сілва, у выпадку перамогі, абвясціць дэфолт па дзяржаўнаму доўгу, прывялі да запаволення росту эканомікі. Аднак, калі яго абралі, Лула працягнуў эканамічную палітыку свайго папярэдніка. Ён ажыццяўляў строгі падыход да эканомікі, здолеў стрымаць інфляцыю, знаходзячы грошы не толькі для выплат за бразільскімі даўгавымі абавязацельствамі, а нават і для датэрміновай выплаты доўгу перад МВФ. У выніку ў год абрання Лулы (2003) ВУП вырас на 0,5%, але ўжо ў 2004 годзе — на 5,2 %, і ў 2005 годзе — на 2,3%, хоць варта ўлічыць, што гэтаму дапамог таксама рост сусветнай эканомікі ў гэты перыяд. Узровень інфляцыі склаў 4,2% у 2009 годзе. 5,9% у 2008 годзе. Рост прамысловай вытворчасці 0,1% у 2009 годзе. У 2010 годзе бразільская эканоміка становіцца 8-й у свеце і падымаецца ў рэйтынгу сусветных эканомік на адзін пункт. Аднак міністр фінансаў краіны, Гіду Мантэга, заявіў, што з улікам парытэту пакупніцкай здольнасці гэтая сума дасягае $ 3,6 трлн; калі гэтыя ацэнкі пацвердзяць МВФ і Сусветны банк, то Бразілія падымаецца ў рэйтынгу яшчэ вышэй і абганяе Вялікабрытанію і Францыю, заняўшы, такім чынам, 5-е месца ў спісе[1]. Заява была зроблена ў дзень сустрэчы прэзідэнта Бразіліі Дылмы Русеф з кіраўніком Міжнароднага Валютнага Фонду Дамінікам Строс-Канам[2].
Рост ВУП Бразіліі за 2010 год склаў 7,8%, апярэдзіўшы тым самым як рыначныя, так і афіцыйныя ўрадавыя прагнозы[3]. Знешні доўг склаў $ 286,6 млрд у 2010 годзе.
Па памерах ВУП па пакупніцкай здольнасці у першай палове 2010-х Бразілія займала 7-е месца ў свеце. У 2014-2016 г. эканоміка Бразіліі зведала найгоршую за ўсю гісторыю рэцэсію, што суправаджалася палітычнымі скандаламі і грамадзянскімі пратэстамі. 2017 год прынёс станоўчыя вынікі: рост ВУП склаў 1 %, узровень інфляцыі ўпаў да гістарычнага мінімуму (2,9 %). У выніку рэцэсіі Бразілія была ссунута на восьмы радок Інданезіяй. Сёння абедзве новыя індустрыльныя краіны дыхаюць у спіну Германіі і Расіі, што займаюць 5-6 пазіцыі. ВУП краіны ў 2018 годзе склаў $ 3,37 трлн ($ 16 112 на душу насельніцтва). 6,6 % ВУП прыходзіцца на сельскую гаспадарку і сумежныя з ёй лясную гаспадарку і рыбалоўства, прамысловасць і сфера паслуг складаюць 20,7 % і 72,7 % ВУП адпаведна.[4]
Эканоміка Бразіліі моцна адрозніваецца паміж рэгіёнамі. Найбольш развітая прамысловасць сканцэнтраваная на поўдні і паўднёвым усходзе краіны. Паўночны ўсход — бедны рэгіён Бразіліі, але цяпер і ён пачынае прыцягваць новыя інвестыцыі.
Бразільскія гарады значна адрозніваюцца адзін ад аднаго па лёгкасці вядзення бізнесу (згодна з паведамленнямі Сусветнага Банка). У Бразіліі даволі лёгка рэгістраваць маёмасць і прадпрыемствы, але ў цэлым, нягледзячы на ідэнтычныя правілы па ўсёй Бразіліі, перадача маёмасці займае шмат часу.
Эканоміка ўсё яшчэ мае сур'ёзныя праблемы, таму рэформы пакуль неабходныя. Сярод праблем можна назваць недастаткова развітую інфраструктуру, значную канцэнтрацыю прыбытку, недастатковае якасць грамадскіх паслуг, карупцыю, сацыяльныя канфлікты і ўрадавую бюракратыю. Гэтыя праблемы досыць складаныя ў Бразіліі ў параўнанні з іншымі краінамі. Унутраны дзяржаўны доўг дасягнуў рэкорднага значэння на фоне дзяржаўных выдаткаў, якія растуць. Падаткі з’яўляюцца сур'ёзным цяжарам для ўсіх сацыяльных класаў, памяншаючы магчымасці для інвестыцый. Акрамя таго, цяжка весці і развіваць бізнес з-за высокіх коштаў на ліцэнзаванне і бюракратычнага працэсу рэгістрацыі прадпрыемстваў. Бягучы рост эканомікі ніжэй большасці лацінаамерыканскіх краін, а таксама Кітая і Індыі. Бразілія апусцілася на 11 пазіцый у індэксе канкурэнтаздольнасці Сусветнага эканамічнага форуму з 2003 па 2005 год. У 2008 годзе ў Бразіліі 25,9% насельніцтва пражывала за мяжой беднасці. Паводле дадзеных, атрыманых навукоўцамі бразільскага фонду вывучэння грамадскай думкі і сацыяльных даследаванняў імя Жэтуліу Варгаса, з 1994 па 2010 год узровень беднасці ў краіне ўпаў на 67,3%, прычым 50% ад гэтага падзення прыйшліся на апошнія 8 гадоў; сацыяльная няроўнасць у Бразіліі, такім чынам, дасягнула мінімальнага паказчыка за апошнія паўстагоддзя[5].
Бразілія мае найбольш развіты прамысловы сектар у Лацінскай Амерыцы, які да рэцэсіі 2014-16 г. складаў траціну ВУП. Пасля набыцця эканамічнай стабільнасці, забяспечанай Plano Real, бразільскія і транснацыянальныя бізнес-структуры актыўна інвестуюць у новае абсталяванне і тэхналогіі, вялікая частка якіх закупляецца на паўночнаамерыканскіх прадпрыемствах. Бразілія вырабляе разнастайную прадукцыю, ад аўтамабіляў, сталі і нафтапрадуктаў да камп'ютараў, самалётаў і спажывецкіх тавараў. Галоўнай галіной прамысловасці з’яўляецца машынабудаванне. Бразільскі канцэрн Эмбраер — трэці вытворца самалётаў у свеце, ягоная прадукцыя карыстаецца попытам і ў Беларусі. Па вытворчасці аўтамабіляў (2,7 млн у 2017) Бразілія займае 9 месца, пры гэтым краіна з’яўляецца чацвёртым у свеце аўтамабільным рынкам. Найбуйнейшымі індустрыяльнымі цэнтрамі краіны з’яўляюцца Сан-Паўлу, Рыа-дэ-Жанейра, Кампінас, Белу-Арызонты, Порту-Алегры.
Па колькасці спажыванай энергіі Бразілія займае дзясятае месца ў свеце і першае — у Лацінскай Амерыцы. Асноўная асаблівасць бразільскага энергетычнага сектара ў тым, што большая частка энергіі ў краіне вырабляецца з узнаўляльных крыніц. Краіна - найбуйнейшы вытворца этанолу, паліва з цукровага трыснягу; дзякуючы гэтаму Бразілію часам называюць біяэнергетычнай звышдзяржавай. Аснову электраэнергетыкі складаюць ГЭС, сярод якіх ёсць буйнейшыя ў свеце: Ітайпу на рацэ Парана (2-я ў свеце), Тукуруі на рацэ Такантынс.У 2019 плануецца скончыць будаўніцтва ГЭС Белу-Монці на рацэ Шынгу, якая стане пятай сярод наймагутнейшых ГЭС свету. З неўзнаўляльных рэсурсаў асноўнымі крыніцамі энергіі служаць нафта і прыродны газ.
Здабыча нафты 2,6 млн барэляў у дзень у 2017 годзе. Спажыванне нафты склала 2,52 млн барэляў у дзень. Здабыча прыроднага газу 24 млрд кубічных метраў у 2017 годзе. Спажыванне прыроднага газу у 2017 было на ўзроўні 34 млрд куб. метраў. Імпарт газу склаў 10,5 млрд куб. метраў.
У сувязі з ростам сусветных коштаў на нафту ўжо ў пачатку 2004 года эканамічна апраўданым стала вытворчасць і экспарт этанолу, вырабляецца з цукровага трыснягу. У 2005 годзе фінансавым годзе ў краіне было выраблена 16,6 млрд літраў этанолу, што з’яўляецца гістарычным максімумам, а адносная доля яго ў паліўным балансе Бразіліі ўзрасла да 20%. Аб'ём экспарту склаў 2 млрд літраў, у вартасным выражэнні — каля 600 млн долараў. У 2005 быў выпушчаны першы авіяцыйны рухавік, што працуе на трысняговым этаноле.
83 % электраэнергіі Бразілія выпрацоўвае на гідраэлектрастанцыях. Гідрарэсурсы размешчаны нераўнамерна — больш за 70 % іх засяроджана на поўначы краіны (пакуль што яны асвоены слаба) і толькі 12 % — на паўднёвым усходзе (асвоены практычна цалкам). Бразілія можа вырабляць да за 600 млрд кВт·г электраэнергіі ў год. Вытворчасць электраэнергіі склала 568 млрд кВт·г у 2016 годзе, а спажыванне — а 500 млрд кВт·г. Імпарт складае 41 млрд кВт·г (у асноўным электраэнергія, якая выпрацоўваецца сумесна з Парагваем на гідрастанцыі Ітайпу).[4]
Сёння 4 % электраэнергіі Бразілія атрымлівае ад мірнага атама. На адзінай АЭС краіны — «Ангра» побач з Рыа-дэ-Жанейра — працуюць два рэактары, было распачата будаўніцтва трэцяга; яшчэ сем рэактараў планавалася пабудаваць і ўвесці ў эксплуатацыю да 2025 года. Аднак з-за трагічных падзей на АЭС «Фукусіма» ў Японіі ў сакавіку 2011 года ў Бразіліі ўзняўся рух супраць атамнай энергетыкі (так, 27 сакавіка 2011 года ў Рыа-дэ-Жанэйра адбылася маніфестацыя супраць яе выкарыстання)[6].
На працягу апрошніх 150 гадоў краіна з’яўляецца найбуйнейшым у свеце вытворцам кавы. Сённяшняя Бразілія — сустветны лідар па вытворчасці цукру і вырошчванні апельсінаў. Таксама Бразілія ўваходзіць у лік буйнейшых вытворцаў соі, касавы, сізаля і папаі. Асноўнымі збожжавымі культурамі з’яўляюцца кукуруза (3 месца ў свеце) і рыс (1-е месца па-за межамі Азіі). Да важных тэхнічных культур адносяцца бавоўнік і какава.
Бразілія — сусветны лідар ў такіх напрамках жывёлагадоўлі як вырошванне буйной рагатай жывёлы (218 млн галоў, 1-е месца ў свеце) і свінагадоўля (3-е месца ў свеце, 38 млн галоў)
Бразілія таксама мае развіты і разнастайны сектар паслуг. У пачатку 1990-х банкаўскі сектар дасягнуў 16% ВУП. Хоць бразільская банкаўская сістэма зараз актыўна рэфармуецца, яна забяспечвае мясцовыя прадпрыемствы шырокім побач паслуг і прыцягвае шматлікіх новых удзельнікаў, у прыватнасці фінансавыя фірмы з ЗША. Фондавыя біржы Сан-Паўлу і Рыа-дэ-Жанэйра зараз падвяргаюцца значнай кансалідацыі.
Асноўнымі транспартнымі шляхамі ўнутры краіны з’яўляюцца аўтадарогі. Сістэма аўтадарог дастаткова развітая і складаная. Аднак, у некаторых раёнах падчас трапічных ліўняў аўтадарогі становяцца цяжкапраходнымі і небяспечнымі. У першую чаргу гэта тычыцца знакамітай Трансамазонскае шашы. Працягласць аўтамабільных дарог у Бразіліі такая (2010):
Чыгункі ў Бразіліі наогул састарэлі і выкарыстоўваюцца амаль выключна для перавозкі грузаў. Існуе толькі некалькі дзеючых пасажырскіх чыгунак, самая доўгая — паміж гарадамі Белу-Арызонты і Вітор. Працягласць чыгунак складае 29850 км (2014, 10-е месца ў свеце), з іх толькі 1520 км электрыфікавана. Большая частка сеткі прыходзіцца на вузкакаляінныя чыгункі (1000 мм), 5800 км чыгункі мае шырыню каляіны 1600 мм, яшчэ 185 км — станартную еўрапейскую (1435).[4] Варта адзначыць, што ўрад Бразіліі робіць спробы мадэрнізацыі чыгуначнага транспарту і стварэння хуткасных чыгунак. У прыватнасці, чыгунка Сан-Паўлу - Рыа-дэ-Жанейра мела адкрыцца да чэмпіянату свету па футболе 2014, але, паколькі патрэбных 9 млрд. даляраў не знайшлося, адкрыццё адкладаецца да пачатку 2020-х. У васьмі бразільскіх гарадах працуе метро, самая разгалінаваная сістэма ў метрапалітэна Сан-Паўлу, адкрытага ў 1974 годзе.
Марскі транспарт, які традыцыйна быў вельмі важным у Бразіліі, і ў наш час мае выключнае значэнне для знешніх сувязяў (нават з паўднёваамерыканскімі суседзямі), хоць выкарыстоўваецца цяпер амаль выключна для перавозкі грузаў. Бразільскі флот налічвае 775 адзінак, з іх 20 балкераў, 18 кантэйнеравозаў і 38 нафтавых танкераў. Па танажу флоту Бразілія 28-ая ў свеце: прыватныя ўласнікі аддаюць перавагу "танным сцягам". Амаль усе буйныя гарады ўздоўж бразільскага ўзбярэжжа з’яўляюцца важнымі гандлёвымі партамі. Буйнейшы кантэйнерны порт — Сантус, марскія вароты Сан-Паўлу. Да ліку буйнейшых у свеце адносіцца тэрмінал па экспарце жалезнай руды Сепетыба ў спецыялізаваным порце Тубаран
Таксама важны рачны транспарт, асабліва ў Амазоніі, дзе ён з’яўляецца асноўным відам транспарту. Усяго Бразілія мае каля 50 тыс. км водных шляхоў (2012). Найбуйнейшы рачны порт — Манаўс пры зліцці Амазонкі ды Рыу-Негру.
Авіяцыйны транспарт сёння хутка развіваецца. Лідарамі перавозак у Бразіліі з’яўляюцца кампаніі Vasp і Transbrasil. У Бразіліі дзейнічае 4093 аэрапорты (2013) — гэта другое месца ў свеце пасля ЗША, аднак амаль усё міжнароднае спалучэнне забяспечваюць аэрапорты Сан-Паўлу/Гуарульёс у Сан-Паўлу або Рыа-дэ-Жанэйра/Галеан у Рыа-дэ-Жанэйра. У апошні час да іх далучыліся аэрапорты Бразіліа, Фарталезы і іншых буйных гарадоў.
У Бразіліі развіта сетка трубаправодаў, працягласць якіх у 2016 годзе склала: газаправоды — 11 696 км. нафтаправоды — 1895 км. нафтапрадуктаправоды — 5959 км. этанолаправоды — 77 км.
Колькасць
Карыстальнікаў Інтэрнэту — 50 млн на сакавік 2008 года (26,1% насельніцтва)[10].
Галоўныя экспартныя тавары ўключаюць сельскагаспадарчую прадукцыю і прадукцыю харчовай прамысловасці (каля 40 % экспарту тавараў): сою, каву, апельсінавы сок, цукровы трыснёг і цукар, ялавічыну; прадукцыю машынабудавання, авіяцыйную тэхніку, электраапаратуру, транспартныя сродкі; здабыўной прамысловасці: жалезную руду, баксіты, апошнім часам — і нафту; а таксама сталь, тканіны, абутак і інш.[11]
Бразілія імпартуе прадукцыю хімічнай прамысловасці (у тым ліку, фармацэўтыкі), прамысловае абсталяванне, мабільныя тэлефоны і персанальныя камп'ютары і інш.
Валютамі Бразіліі паслядоўна былі бразільскі рэйс, бразільскі крузейра, новы крузейра, крузада, крузейра рэал, бразільскі рэал. Замена адной валюты на іншую ў асноўным выраблялася з адначасовай дэнамінацыяй з-за высокай інфляцыі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.