Эканоміка Азербайджана
From Wikipedia, the free encyclopedia
Азербайджан — індустрыяльна-аграрная краіна, дабрабыт якой грунтуецца на развітым нафтавым і газавым сектарах. Нафтавыя звышпрыбыткі робяць краіну самай багатай рэспублікай Каўказа, але ў той жа час — і самай уразлівай да ваганняў цэн на сусветным рынку. Сярод галін прамысловасці, не звязаных з нафтаздабычай, — гідраэнергетыка, каляровая металургія, цэментная. Развітыя сельская гаспадарка, транспарт, турызм.
Эканоміка Азербайджана | |
---|---|
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Намінальны ВУП | 78 721 058 820 $[1] |
Намінальны ВУП на душу насельніцтва | 7 736,7 $[2] |
ВУП (ППЗ) | 180 753 518 090 Міжнародны долар[3] |
ППЗ ВУП на душу насельніцтва | 17 764,4 Міжнародны долар[4] |
Тэмп росту рэальнага ВУП | −3,8 ± 0,1 %[5] |
Сумарныя запасы | 6 680 532 216 $[6] |
Узровень інфляцыі | 13,3 ± 0,1 %[7] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Грашовая адзінка — азербайджанскі манат. Банкаўскую сістэму ачольвае Цэнтральны Банк, які ажыццяўляе эмісію валюты і кантралюе астатнія банкі, буйнешыя з якіх — прыватны UniBank і дзяржаўны Міжнародны Банк Азербайджана. Рэформы пачатку ХХІ стагоддзя вывелі Азербайджан на высокія пазіцыі па лёгкасці вядзення бізнесу (25 месца ў свеце ў 2019!).[8] ВУП на душу насельніцтва складае каля 18 000 даляраў (2018 г.), што робіць Азербайджан самай багатай краінай Закаўказзя. Аднак трэба адзначыць, што дабрабыт краіны грунтуецца на нафтавым падмурку. На сённяшні дзень сырая нафта складае 80-95 % азербайджанскага экспарту тавараў.[9] У сувязі з вельмі моцнай залежнасцю эканомікі ад цэн на нафту, у ХХІ стагоддзі нярэдкія прыступы галандскай хваробы. Празмерна раздьмуты нафтавы сектар спараджае высокі ўзровень інфляцыі і ўскладняе экспарт іншых тавараў. У 1999 быў заснаваны Дзяржаўны нафтавы фонд Азербайджана, асноўная мэта якога — разумна распараджацца звышпрыбыткамі ад продажу нафты.