Экалагічная вайна ЗША супраць В’етнама
From Wikipedia, the free encyclopedia
Экалагічная вайна ЗША супраць В’етнама — прымяненне арміяй ЗША ў ходзе вайны ў В’етнаме хімічных сродкаў, што пацягнула шматлікія ахвяры сярод мірнага насельніцтва і цяжкія экалагічныя наступствы[1].
За час вайны армія ЗША распыліла на тэрыторыі Паўднёвага В’етнама 72 млн літраў дэфаліянта «Agent Orange» для знішчэння лясоў, у тым ліку 44 млн літраў, якія змяшчалі 2,3,7,8-Тэтрахлорадыбензадыяксін. 2,3,7,8-ТХДД з’яўляецца ўстойлівым рэчывам, трапляючы ў арганізм чалавека з вадой і ежай, ён выклікае розныя захворванні печані і крыві, масавыя прыроджаныя ўродства нованароджаных і парушэнні звычайнага праходжання цяжарнасці. Пасля ўжывання амерыканскімі ваеннымі дэфаліянтаў ужо пасля вайны загінула некалькі дзясяткаў тысяч чалавек. Усяго ў В’етнам налічваецца каля 4,8 мільёна ахвяр распылення дэфаліянтаў, у тым ліку тры мільёны непасрэдна пацярпелых[1].
Амерыканскія вайскоўцы таксама ўжывалі газы; выклікалі штучныя кіслотныя дажджы, ужываючы апрацоўку аблокаў хімікатамі; распылялі хімікаты, якія выклікаюць моцныя пажары ў джунглях[2][3].