мастак - жывапісец From Wikipedia, the free encyclopedia
Эдуард Станіслававіч Куфко (4 сакавіка 1921, с. Славоціна, Селіжараўскі раён, Цвярская вобласць, РСФСР — 18 кастрычніка 1998, Брэст) — мастак—жывапісец. Член Беларускага саюза мастакоў з 1964 года. Бацька мастака Уладзіслава Куфко.
Эдуард Станіслававіч Куфко | |
---|---|
руск.: Эдуард Станиславович Куфко | |
Дата нараджэння | 4 сакавіка 1921 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 18 кастрычніка 1998 (77 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак |
Жанр | сюжэтна-тэматычная карціна[d], партрэт, нацюрморт і пейзаж |
Вучоба | |
Член у |
Вучыўся ў Яраслаўскім мастацкім вучылішчы (1938—1939). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Трапіў у палон, быў зняволены ў нацысцкі канцлагер. Пасля вызвалення з канлагеру рэпрэсаваны. З 1946 па 1953 год вязень ГУЛАГу. Рэабілітаваны ў 1956 годзе.
Жыў у г. Брэсце.
З 1956 года ўдзельнічаў у мастацкіх выставах. Працаваў у станковым жывапісе ў жанрах карціны, партрэта, пейзажа, нацюрморта. З 1992 па 1996 год правёў шэраг персанальных выстаў у Беларусі і ЗША.
Творы знаходзяцца ў найбуйнейшых музеях і карцінных галерэях Мінска, Мастацкім музеі Брэста, а таксама ў прыватных калекцыях Беларусі, замежных краін.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.