палітычны і грамадскі дзеяч From Wikipedia, the free encyclopedia
Эдуард Баляслававіч Нордман (25 лютага 1922, Рэчыца ― 13 чэрвеня 2006, Масква) — савецкі ваенны і дзяржаўны дзеяч. Удзельнік першага партызанскага бою ў гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Адзін з кіраўнікоў партызанскага руху ў Пінскай вобласці падчас Вялікай Айчыннай вайны[1]. Генерал-маёр (1969).
Эдуард Баляслававіч Нордман | |
---|---|
Дата нараджэння | 25 лютага 1922 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 13 чэрвеня 2006 (84 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род войскаў | КДБ СССР |
Званне |
|
Камандаваў | партызанскім атрадам |
Бітвы/войны | Вялікая Айчынная вайна |
Узнагароды і званні | |
У адстаўцы | намеснік старшыні Дзяржкамітэта СССР па замежнаму турызму |
Нарадзіўся ў 1922 годзе ў Рэчыцы. Беларус. Пасля смерці бацькі ў 1930 годзе ў дзіцячым доме, затым выхоўваўся ў калгаснай сям’і. З 1937 года вучыўся ў тэхнікуме, падпрацоўваў на разгрузцы вагонаў. З 1939 года піянерважаты ў школе, з 1940 года на камсамольскай працы: інструктар, загадчык аддзела райкама камсамола ў Пінску і Целяханах.
З 1941 года ў партызанскім атрадзе В. З. Каржа: радавы, камандзір аддзялення разведкі, памочнік камісара атрада, памочнік камісара партызанскай брыгады ім. Молатава па камсамолу. Адначасова з ліпеня 1941 года сакратар і член Пінскага падпольнага абкама камсамола. Удзельнічаў у падрыве бронецягніка і дзевяці нямецкіх воінскіх эшалонаў. Узімку 1941―1942 гг. камандаваў групай разведчыкаў у рэйдзе па раёнах Мінскай, Пінскай і Палескай абласцей. Пасля злучэння брыгады з савецкімі войскамі ў канцы сакавіка 1944 года з групай з 70 чалавек застаўся ў тыле ворага[2][3].
Пасля вызвалення Беларусі 1-ы сакратар Пінскага гаркама камсамола, з кастрычніка 1944 года ― памочнік 1-га сакратара Пінскага гаркама КП(б) Беларусі, з кастрычніка 1946 года слухач Рэспубліканскай партыйнай школы пры ЦК КП(б) Беларусі, пасля яе заканчэння ў кастрычніку 1948 года — памочнік 1-га сакратара і загадчык арганізацыйнага аддзела Пінскага абкама, з 1950 года — 1-ы сакратар Целяханскага райкама КП Беларусі. У верасні 1955 года накіраваны на вучобу у Вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПСС. З 20 верасня 1958 года ў органах дзяржбяспекі: начальнік 4-га ўпраўлення КДБ пры СМ Беларускай ССР, начальнік УКДБ пры СМ Беларускай ССР па Мінскай вобласці, намеснік начальніка Службы № 1 2-га Галоўнага ўпраўлення КДБ пры СМ СССР, начальнік УКДБ па Стаўрапольскім краі, старшыня КДБ пры СМ Узбекскай ССР. Не спрацаваўшыся з тагачасным кіраўніком рэспублікі Шарафам Рашыдавым, адкліканы ў Маскву і прызначаны старэйшым афіцэрам сувязі пры акруговым УМГБ ГДР у Эрфурце, затым намеснік старшыні Дзяржкамітэта СССР па замежнаму турызму[4].
З 1992 года на пенсіі. Узнагароджаны шматлікімі ордэнамі і медалямі, у тым ліку вышэйшым ваенным ордэнам Польшчы — залатым крыжам «Virtuti Militari».
Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР у 1974―1979 гг.
Ганаровы грамадзянін горада Пінска (1980). Яго імем названая вуліца.
Памёр у Маскве ў 2006 годзе.
Аўтар публікацый, якія прысвечаны гісторыі партызанскага руху ў Беларусі, кнігі «Штрихи к портрету: генерал КГБ рассказывает» (2002).
Жонка ― Федарэнка Вольга Аляксандраўна (1922 г. нарадж.), удзельніца Вялікай Айчыннай вайны. Дочкі: Святлана Эдуардаўна (1945 г. нарадж.), па прафесіі біёлаг; Галіна Эдуардаўна (1948 г. нарадж.), урач-кардыёлаг.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.