Шэрбрук
горад у Канадзе From Wikipedia, the free encyclopedia
горад у Канадзе From Wikipedia, the free encyclopedia
Шэрбрук (фр. Sherbrooke) — чацвёрты па велічыні горад у правінцыі Квебек у Канадзе, сталіца адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі Эстры ў гісторыка-культурным рэгіёне Усходнія Кантоны. Насельніцтва горада складае 150 тысяч жыхароў (2007). Горад размешчаны за 150 км на ўсход ад Манрэаля і за 50 км на поўнач ад мяжы з ЗША.
Шэрбрук
| ||||||||||||||||||||
Горад названы ў гонар Джона Коўпа Шэрбрука — генерал-губернатара Канады ў пачатку XIX ст.
Тэрыторыя Эстры і Шэрбрука доўгі час была заселеная індзейскімі плямёнамі іракезаў і алганкінаў. У ходзе французскай каланізацыі Канады XVII—XVIII стагоддзяў, даліны рэк Святога Лаўрэнція і яго прытокаў, у прыватнасці ракі Святога Францыска, увайшлі ў склад французскіх каланіяльных уладанняў, якія атрымалі назву Новая Францыя. Нягледзячы на сваю тэрытарыяльную прыналежнасць, рэгіён, які пасля стаў Усходнімі Кантонамі, не быў заселены французскімі каланістамі і заставаўся пакрытым лясамі, у якіх вандравалі нешматлікія індзейскія плямёны.
Брытанская акупацыя, якая змяніла французскі рэжым у 1760-х гадах, у першыя дзесяцігоддзі ніяк не адбілася на жыцці рэгіёну — ён працягваў заставацца незасвоеным і бязлюдным, хоць не так далёка — у даліне ракі Святога Лаўрэнція, працягвалі захоўвацца ачагі франкаканадскага гаспадарання, якія засталіся на месцы былых сеньёраў-надзелаў мясцовай знаці. Сітуацыя змянілася толькі пасля амерыканскай Вайны за незалежнасць, што завяршылася ў 1783 годзе, пасля чаго групы прабрытанскі настроеных лаялістаў вырашылі перасяліцца на тэрыторыю Канады, па-ранейшаму падкантрольную рэжыму.
Брытанскі ўрад усяляк заахвочваў англамоўных перасяленцаў, у тым ліку з самой Вялікабрытаніі, з мэтай заваяваць і канчаткова асіміляваць франкаканадцаў.
Шэрбрук з’яўляецца буйным чыгуначным вузлом. Таксама гэта некалі быў буйны цэнтр тэкстыльнай і трыкатажнай прамысловасці. Вытворчасць чыгуначнага рухомага складу, абсталявання для горназдабыўной і цэлюлёзна-папяровай прамысловасці. У 2007 годзе канадскі часопіс Canadian Business Magazine паставіў Шэрбрук на першае месца сярод гарадоў Канады са спрыяльнымі ўмовамі вядзення бізнесу.
У горадзе размешчаны франкафонны Шэрбрукскі ўніверсітэт, і з моманту зліцця з Ленаксвілем у 2002 годзе — англамоўны Біскупскі ўніверсітэт.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.