![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/f/f2/Shire_fluss_nsanje.jpg/640px-Shire_fluss_nsanje.jpg&w=640&q=50)
Шырэ
From Wikipedia, the free encyclopedia
Шы́рэ (англ.: Shire River, парт.: Rio Chire) — рака ў Афрыцы, у Малаві і Мазамбіку, левы прыток ракі Замбезі.
Хуткія факты Шырэ, Характарыстыка ...
Шырэ | |
---|---|
англ. Shire River, парт. Rio Chire | |
![]() | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 402 км |
Басейн | больш за 150 000 км² |
Вадацёк | |
Выток | возера Ньяса |
• Каардынаты | 14°25′25″ пд. ш. 35°14′10″ у. д.HGЯO |
Вусце | рака Замбезі |
• Месцазнаходжанне | за 160 км ад вусця Замбезі |
• Каардынаты | 17°41′42″ пд. ш. 35°19′08″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Замбезі → Індыйскі акіян |
Краіны | |
![]() |
|
![]() |
Закрыць
Даўжыня ракі 402 (600[1]) км. Плошча вадазбору каля 150 000[1] км². Рака бярэ пачатак у возеры Малаві (Ньяса), працякае па Усходне-Афрыканскім пласкагор'і. Возера Маломбэ ўмоўна падзяляе яе плыню на верхнюю і ніжнюю. Каля спуску з пласкагор'я да даліны Замбезі на рацэ парогі і вадаспады. Найбольшы ўзровень вады ў рацэ у лістападзе—красавіку. Рака суднаходная ад вусця да вадаспада Кабарэга.
На рацэ ГЭС Нкула-Фолс і Тэдзі-Фолс.