Шчучынскі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Шчучынскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Шчу́чынскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. вёска) Тур’я.
Шчучынскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Шчучынскі раён |
Уключае | 21 населены пункт |
Адміністрацыйны цэнтр | Тур’я |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Насельніцтва (2009) | 2 098 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 4 |
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Шчучынскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — гарадскі пасёлак (з 31 жніўня 1962 г. горад) Шчучын. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Вярбілкаўскага сельсавета[1]. 25 лютага 1961 года ў склад Ражанкаўскага сельсавета перададзены 8 населеных пунктаў (Вярбілкі, Гірдзеўка, Даліна Прамая, Клімаўшчына, Макееўцы, Малявічы, Руткевічы і Старая Дубраўка)[2]. 23 ліпеня 1965 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Вялікабаярскага сельсавета (13 населеных пунктаў: Валока, Вялікія Баяры, Готараўшчына, Зайкаўшчына, Ішчална, Казарэзы, Кемяны, Корасць, Малыя Баяры, Навасады, Станіславова, Юцеўцы і Ялашаўцы), цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Плянты[3]. У 1966 годзе тэрыторыя былога Вялікабаярскага сельсавета (вёскі Валока, Вялікія Баяры, Готараўшчына, Зайкаўшчына, Ішчална, Казарэзы, Кемяны, Корасць, Малыя Баяры, Навасады, Станіславова, Юцеўцы і Ялашаўцы) перададзена ў склад Мажэйкаўскага сельсавета, вёска Рэзы-Галаўнічы — у склад Ражанкаўскага сельсавета[4]. У 1976 годзе ў склад сельсавета з Каменскага сельсавета перададзены 13 населеных пунктаў: Агароднікі, Барташы, Будраўцы, Дубраўляны, Ельня, Жадзейкі, Жылічы, Зарэчча, Мілеўцы, Поплава, Скоржыкі, Шніпкі, Юшкі[5]. 25 верасня 2002 года ў склад Лядскага сельсавета перададзена вёска Тапілішкі[6]. 10 снежня 2002 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Тур’я. 28 мая 2013 года вёска Першамайская ўключана ў межы горада Шчучын[7].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2098 чалавек[8], з іх 66,3 % — палякі, 28,1 % — беларусы, 4,4 % — рускія[9].