Штат
From Wikipedia, the free encyclopedia
Штат (ад ням.: Staat «дзяржава») — у шэрагу федэратыўных дзяржаў назва адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак, якія маюць пэўны ўзровень суверэнітэту. Прававы і юрыдычны статус штата, а таксама аб'ём і ўзровень кампетэнцыі яго ўладаў вызначаюцца канстытуцыяй саюза. Акрамя таго, у некаторых краінах штаты маюць уласныя канстытуцыі.
На чале штата стаіць губернатар, які абіраецца насельніцтвам ці прызначаны як глава дзяржавы-члена федэратыўнай дзяржавы ці як глава адміністрацыйнай адзінкі ўнітарнай дзяржавы.
Кожны штат мае сваіх прадстаўнікоў у верхняй палаце парламента краіны, іх колькасць вызначаецца заканадаўствам — яно можа залежаць ад колькасці насельніцтва штата (Індыя), або кожны штат мае аднолькавую колькасць прадстаўнікоў у парламенце (ЗША, Бразілія).