![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/7/71/Sri_Lanka_relief_location_map.jpg/640px-Sri_Lanka_relief_location_map.jpg&w=640&q=50)
Шры-Ланка (востраў)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Шры-Ланка — другі па памерах востраў у Індыйскім акіяне. Плошча Шры-Ланкі — 65 тыс. км². Працягласць берагавой лініі — 1585 км. Прыбярэжныя воды багатыя на прадуктыўныя экасістэмы: каралавыя рыфы, марскія травы эстуарыяў і інш.
Шры-Ланка | |
---|---|
санскр. श्री लङ्का | |
![]() | |
Характарыстыкі | |
Плошча |
|
Найвышэйшы пункт | 2 524 м |
Насельніцтва | 22 409 000 чал. (2017) |
Размяшчэнне | |
7°30′ пн. ш. 80°45′ у. д.HGЯO | |
Акваторыя | Індыйскі акіян |
Краіна | |
![]() |
Ад паўвострава Індастан Шры-Ланку аддзяляюць Манарскі заліў і Полкскі праліў. На поўначы — паўвостраў Джафна. Так званы Адамаў мост — ланцужок выспаў на водмелі ў Полкскім праліве — калісьці злучаў Шры-Ланку з мацерыком так, што па ім можна было перайсці пешшу, але, па звестках летапісаў, быў разбураны землятрусам разам з узнятым ім штормам каля 1481 г. Пралівы паміж выспачкамі «моста» вельмі мелкаводныя і непрыдатныя для навігацыі.
Прырода вострава адметная выключнай разнастайнасцю рэльефу, цёплым вільготным мусонным кліматам, багатымі воднымі рэсурсамі, непаўторным раслінным і жывёльным светам. Такім чынам, сама прырода падаравала Шры-Ланцы цудоўныя ўмовы для развіцця турызму.