![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/0/08/Common_dandelion_%2528Taraxacum_officinale_in_Finnish_voikukka%2529.jpg/640px-Common_dandelion_%2528Taraxacum_officinale_in_Finnish_voikukka%2529.jpg&w=640&q=50)
Шматгадовыя расліны
From Wikipedia, the free encyclopedia
Шматгадовая расліна, мнагалетняя расліна — расліна, якая жыве больш за два гады.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/0/08/Common_dandelion_%28Taraxacum_officinale_in_Finnish_voikukka%29.jpg/640px-Common_dandelion_%28Taraxacum_officinale_in_Finnish_voikukka%29.jpg)
У батанічнай літаратуры шматгадовая расліна пазначаецца сімвалам Юпітэра ( ).
Травяністымі мнагалетнікамі называюць шматгадовыя расліны, надземныя часткі якіх не дранцвеюць, як гэта адбываецца ў дрэў і хмызнякоў, а дравяністымі мнагалетнікамі ўсе астатнія расліны. Тэрмін «шматгадовая расліна» часцей за ўсё ўжываюць менавіта да травяністых мнагалетнікаў, бо дрэвы і хмызнякі заўсёды шматгадовыя.
У травяністых мнагалетніх раслін на зіму адміраюць толькі надземныя органы, а падземныя (карэнішчы, клубні, цыбуліны) захоўваюцца. Вясной з пупышак, размешчаных на падземных органах, пачынаюць развівацца надземныя парасткі (напрыклад, дзьмухавец, цюльпан, касач, бульба).