Шмалькальдэнская вайна
From Wikipedia, the free encyclopedia
Шмалька́льдэнская вайна́ (ням.: Schmalkaldischer Krieg; 1546—1547) — вайна паміж імператарам Карлам V і пратэстантамі Шмалькальдэнскага саюза. Першы буйны ўзброены канфлікт паміж каталікамі і пратэстантамі. Войскі саюза пацярпелі разгромнае паражэнне пры Мюльбергу, што прывяло да падпісання Вітэнбергскай капітуляцыі. Паводле яе курфюрства перайшло ад эрнесцінскай да альберцінскай лініі Ветынаў. Большая частка зямель пераможаных дасталася саюзніку Карла пратэстанцкаму герцагу Морыцу Саксонскаму. Аднак поспех Карла быў кароткачасовым, неўзабаве барацьба аднавілася і няўдалы для імператара яе зыход прывёў да Аўгсбургскага рэлігійнага міру.
Хуткія факты Шмалькальдэнская вайна, Дата ...
Шмалькальдэнская вайна | |||
---|---|---|---|
| |||
Дата | 10 ліпеня 1546 — 23 мая 1547 | ||
Месца | Свяшчэнная Рымская імперыя | ||
Вынік | Перамога імператара: Вітэнбергская капітуляцыя | ||
Змены |
|
||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць