![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/4d/Schloss_Schwerin_070506.jpg/640px-Schloss_Schwerin_070506.jpg&w=640&q=50)
Шверынскі замак
From Wikipedia, the free encyclopedia
Шверы́нскі замак (ням.: Schweriner Schloss) — палац з тысячагадовай гісторыяй у горадзе Шверын у Германіі, зямля Мекленбург — Пярэдняя Памеранія. Размяшчаецца ў цэнтры горада на Палацавым востраве, які злучаны двума мастамі з горадам і палацавым садам. Працяглы час служыў рэзідэнцыяй мекленбургскіх герцагаў, а ў наш час у палацы засядае ландтаг Мекленбурга — Пярэдняй Памераніі.
Хуткія факты Шверынскі замак, Краіна ...
Палац | |
Шверынскі замак | |
---|---|
ням.: Schweriner Schloss | |
![]() Фасад Шверынскага замка | |
53°37′27″ пн. ш. 11°25′08″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Горад | Шверын |
Архітэктурны стыль | гістарызм[d] |
Архітэктар | Георг Адольф Дэмлер |
Будаўніцтва | 1845—1857 гады |
Сайт | museum-schwerin.de/… (ням.) |
![]() |
Закрыць
Раней на месцы палаца на маленькім востраве ў Шверынскім возеры ў 965 годзе была пабудавана славянская крэпасць. Сучасны палац, які эклектычна змяшаў некалькі архітэктурных стыляў, пабудаваны ў 1845-1857 гадах па заказе вялікага герцага Мекленбург-Шверынскага ў сярэдзіне XIX стагоддзі архітэктарам Георгам Адольфам Дэмлерам.