From Wikipedia, the free encyclopedia
Шахоўніца (харв.: šahovnica, МФА: [ʃaxǒːʋnit͡sa]) — адзін з варыянтаў геральдычнага падзелу шчыта, які ўяўляе сабой спалучэнне роўнай колькасці рассячэнняў і перасячэнняў.
Чырвона-белая шахоўніца служыць геральдычным сімвалам Харвацкай дзяржавы, яна прысутнічала на гербе краіны на працягу ўсёй гісторыі, уключаючы перыяд Сацыялістычнай рэспублікі Харватыя ў складзе Югаславіі (гл. Герб Харватыі).
Першае з'яўленне шахоўніцы ў якасці дзяржаўнага сімвала адносяцца да перыяду кіравання караля Харватыі Сцепана Држыслава (X стагоддзе)[1]. Найстарэйшыя з захаваных дакументаў з шахоўніцай у якасці дзяржаўнага сімвала датуюцца пачаткам XVI стагоддзя, калі яна была часткай герба Габсбургаў і сімвалізавала саюз плямёнаў чырвоных і белых харватаў . Існуе гістарычна непацверджаная легенда пра з'яўленне шахоўніцы пасля выйгрышу ў шахматы харвацкім каралём Святлаславам Суроньем у венецыянскага дожа ў партыі, стаўкай у якой была Далмацыя[2].
У часы кіравання ўсташаў у 1941—1945 гадах і ў 1990—1991 гадах харвацкая шахоўніца малявалася на гербе ў негатыўным варыянце з белым квадратам у левым верхнім вугле.
У 1990 годзе шахоўніца была змешчана на сцягу Харватыі замест югаслаўскай чырвонай зоркі[3]. Харвацкая шахоўніца складалася з 25 квадратаў белага і чырвонага колеру, размешчаных у 5 радоў, гэта значыць, што яна паўтарала ўсташскі варыянт шахоўніцы[4][5][6]. У 1991 годзе ён быў заменены на варыянт, які пачынаецца з чырвонага квадрата, ён выкарыстоўваецца Харватыяй дагэтуль.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.