Шамані
From Wikipedia, the free encyclopedia
Шамані, Шамані-Манблан (фр.: Chamonix-Mont-Blanc) — горад і камуна на ўсходзе Францыі, у дэпартаменце Верхняя Савоя (гістарычная вобласць Савоя).
Хуткія факты Краіна, Рэгіён ...
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||
Закрыць
Насельніцтва — 9830 жыхароў (1999).
Знаходзіцца ў Альпах, у вузкай даліне ракі Арв (прыток Роны), ля падножжа гары Манблан, у якой у Шамані пракапаны тунэль, што злучае Францыю з Італіяй.
Шамані — цэнтр папулярнага горналыжнага рэгіёна Шамані-Манблан.