From Wikipedia, the free encyclopedia
Манбланскі тунэль (фр.: Tunnel du Mont-Blanc, італ.: Traforo del Monte Bianco) — аўтамабільны тунэль, пракладзены пад гарой Манблан паміж Шамоні-Мон-Блан (Францыя) і Курмаер (Італія). З’яўляецца часткай Еўрапейскай транспартнай магістралі E25.
Манбланскі тунэль | |
Уезд у тунэль у Курмаерэ (Італія) | |
Вобласць ужывання | аўтамабільны |
Пралягае пад | г. Манблан |
Агульная даўжыня | 11611 |
Дыяметр тунэля | 8,6 |
Дата адкрыцця | 1965, 2002 (пасля аднаўлення) |
Дата зачынення | 1999 (пасля пажару) |
Даўжыня тунэлю — 11611 м, шырыня — 8,6 м, вышыня — 4,35 м. Большая частка тонэля на тэрыторыі Францыі — 7644 м, на тэрыторыі Італіі — 3967 м. Тунэль складаецца з адной галерэі, рух ажыццяўляецца па адной паласе шырынёй 3,5 м у кожны бок. Сам тонэль мае профіль у выглядзе несіметрычнай літары Λ для палягчэння зліву вады. Вышыня партала на французскай баку 1274 м над узроўнем мора ля падножжа ледніка Bossons, на італьянскай-1381 м ля падножжа ледніка Brenva, максімальная вышыня тунэлю 1395 м максімальная таўшчыня горнай пароды над тунэлем — 2480 м.
Будаўніцтва пачалося ў 1957 годзе, а скончылася толькі ў 1965 годзе. На работах было выдаткавана каля 37 млн кВт·г электраэнергіі, больш за 700 тона выбухоўкі, 2,7 млн літраў паліва, і 4,6 млн чалавека-гадзін.
Тунэль з моманту ўводу ў эксплуатацыю стаў адным з найважнейшых шляхоў у Альпах. Па дарозе з Францыі ў Турын эканоміцца каля 50 км, а ў Мілан — каля 100 км. Штодня тунэль прапускае больш за 5000 транспартных сродкаў. Пешаходы могуць перасекчы тунэль на аўтобусе. Тунэль платны.
24 сакавіка 1999 года ў тунэлі адбыўся пажар, які бушаваў 53 гадзіны, пакуль у тунэлі не згарэла ўсё, што магло гарэць. Ахвярамі агню апынуліся 39 чалавек. Турэмны тэрмін за парушэнне эксплуатацыі атрымаў начальнік службы бяспекі тунэлю Жэрар Ронкалі (6 месяцаў турмы плюс 24 ўмоўна), мэр Шамоні Мішэль Шарле (атрымаў умоўнае пакаранне і штраф).[1]
Пасля пажару тунэль быў зачынены амаль 3 гады. На рамонт было выдаткавана 400 млн еўра, падчас рамонту было ўстаноўлена 120 камер відэаназірання, 3680 цеплавых датчыкаў, 37 эвакуацыйных выхадаў і станцыя першай дапамогі ў цэнтры тунэлю.
Паўторнае адкрыццё руху адбылося 5 сакавіка 2002 года.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.