Шаля
горад у Славакіі From Wikipedia, the free encyclopedia
горад у Славакіі From Wikipedia, the free encyclopedia
Шаля (славацк.: Šaľa, ням.: Schelle, венг.: Vágsellye) — горад у паўднёва-заходняй Славакіі на рацэ Ваг.
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Горад размешчаны на Дунайскай нізіне з абодвух бакоў ракі Ваг прыкладна за 65 км ад Браціславы і за 30 км ад Нове-Замкаў. Шаля знаходзіцца ў цёплай кліматычнай зоне[1].
Горад упершыню згадваецца ў 1002 годзе. У 1252 Шалю спалілі татары, у гэтым ж годзе кароль Бела IV надаў Шалі гарадскія правы.
XVI—XVII стагоддзі прайшлі пад знакам пастаяннай вайны з туркамі. У XVII стагоддзі тут будуецца крэпасць. У XVIII стагоддзі Шаля пачынае развівацца дзякуючы сваёму порту Веча. Чыгунка, пракладзеная ў 1850 паміж Венай і Будапештам паскорыла развіццё гораду. У 1918 годзе стаў часткай Чэхаславакіі, за выняткам перыяду 1938—1945 гадоў, калі горад уваходзіў у склад Венгрыі.
Цяпер Шаля — раённы цэнтр Нітранскага края.
Паводле перапісу 2001 года колькасць насельніцтва горада налічвае 24 564 чалавек. Нацыянальны склад: 79,72 % — славакі, 17,88 % — венгры, 0,48 % — чэхі і 0,40 % — цыганы[2].
Рэлігійны склад: 66,63 % — рыма-каталікі, 23,62 % — людзі без прыналежнасці да рэлігіі і 4,00 % — лютэране[2].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.