Шаблон:Выбраны змест/Падзеі ў Мінску 19—21 лютага 1918 года
From Wikipedia, the free encyclopedia
Падзеі ў Мінску 19—21 лютага 1918 года — пераходны перыяд у гісторыі Мінска падчас Першай сусветнай вайны, які працягваўся некалькі дзён, пачынаючы ад эвакуацыі савецкіх органаў улады 19 лютага 1918 года да акупацыі горада 21 лютага войскамі кайзераўскай Германіі. У гэты перыяд праявілі актыўнасць польскія і беларускія добраахвотныя ваенізаваныя фарміраванні, а на будынку дзяржаўнай адміністрацыі Мінска ўпершыню з’явіўся бела-чырвона-белы сцяг як сцяг беларускай дзяржавы. Значныя сілы, галоўным чынам розныя вартаўнічыя службы, былі і на расійскім баку.