![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/96/Cesareborgia.jpg/640px-Cesareborgia.jpg&w=640&q=50)
Чэзарэ Борджыя
From Wikipedia, the free encyclopedia
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Борджыя.
Чэзарэ Борджыя (поўнае імя катал.: Cèsar de Borja i Catanei — Се́зар дэ Бо́ржа-і-Катане́і, у італьянізаваным напісанні італ.: Cesare Borgia — Чэзарэ Борджа ; 13 верасня 1475, Рым, Папская вобласць — 12 сакавіка 1507, Віяна, Каралеўства Навара) — палітычны дзеяч эпохі Адраджэння з іспанскага роду Борджыя. Ён распачаў спробу аб’яднаць Італію пад эгідай Святога Прастола, які займаў яго бацька — Аляксандр VI. У 31 год загінуў у баі. Браты — Джавані Борджыя, Джофрэ Борджыя, сястра Лукрэцыя Борджыя. Тытулы — герцаг валанскі і раманьёльскі, прынц Андрыі і Венафра, граф дыёскі, кіраўнік П’ёмбіна, Камерына і Урбіна, ганфаланьер і генерал-капітан Святой царквы.
Хуткія факты Цэзар Борджыя, Папярэднік ...
Закрыць