Чырвонаваллёвы свірстун, конік чырвонаваллёвы (Anthus cervinus) — від птушак з сямейства сітаўкавых.
Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Чырвонаваллёвы свірстун |
|
Навуковая класіфікацыя |
---|
прамежныя рангі
Падатрад: | Пеўчыя вераб’іныя |
Від: | Чырвонаваллёвы свірстун |
|
Міжнародная навуковая назва |
---|
Anthus cervinus Pallas, 1811
|
Арэал |
---|
Толькі гняздуе
Маршруты міграцыі
Раёны міграцыі
|
Ахоўны статус |
---|
|
|
Закрыць
Даўжыня цела 15-16 см, размах крылаў 25-27 см. У гнездавы перыяд горла і грудзі ў самца і самкі ржавага колеру. У іншы час падобны да ляснога, плямістага, сібірскага і лугавога свірстуноў, але надхвосце ў цёмныя плямкі. Добра бачныя светлыя «вусы». Спіна бледна-жаўтавата-бурая з цёмнымі плямкамі. Брушка глініста-вохрыстае. У самак апярэнне на горле, валлі і грудзях мае чырванаватае адценне.
Голас: «ціп-ціп-ціп-сі-сі», падобна, як у лугавога свірстуна, позыў «сціі-ціі» або «ційу», больш падобны да голасу стрынаткі-чаротаўкі, чым іншых відаў свірстуноў.
Гнездавы арэал ахоплівае крайнюю частка Паўночнай Палеарктыкі ад Скандынаўскага п-ва да Чукоткі і п-аў Севард (англ.) (бел. на Алясцы. Насяляе забалочаную тайгу з групамі кустоў або вялікія па плошчы тарфянікі, парослыя асакой і карлікавымі дрэвамі; пад час пералётаў — вільготныя адкрытыя тэрыторыі (лугі, асаковыя зараснікі і інш.).
Месца зімовак: трапічная Афрыка, Паўднёвая Азія, Філіпіны, Малайскі архіпелаг і Сундайскія а-вы, ціхаакіянскае ўзбярэжжа Паўночнай Амерыкі да Каліфарнійскага заліва, а таксама ў Iталіі, Грэцыі, на поўдні Турцыі, Блізкім Усходзе і ў Егіпце.
Зрэдку пад час транзітных міграцый пралятае над Еўропай (адзначаўся ў Беларусі, Літве, Польшчы, Латвіі, Албаніі, Германіі, Галандыі, Iрландыі, Вялікабрытаніі, на Гебрыдскіх а-вах).
Гняздо ладзіць на зямлі ў ямцы з утаптаных леташніх раслін, каля асновы купіны(звычайна на яе паўднёвым або паўднёва-ўсходнім баку) пад прыкрыццем травяністай расліннасці або куста. Прыкрыцце часта ўтварае зверху дах. Няшчыльная аснова з карэньчыкаў, моху, сухой травы, валосся, часам пер’я. Дыяметр гнязда 5-7 см, вышыня 6-9 см.
Яйкі (5-6, часам 4-7) падоўжаныя або крыху эліптычныя, афарбоўка зменлівая. Часцей за ўсё блакітна-шэрыя або аліўкава-шэрыя, пясчана-шэрыя, ружаватыя з густымі шэрымі, карычневымі або чырвона-карычневымі крапінкамі і плямкамі. Могуць быць чорныя воласападобныя рысачкі. Памеры 19 х 14 мм.