![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/b/be/2007_Teicha_02_Bahnschienen.jpg/640px-2007_Teicha_02_Bahnschienen.jpg&w=640&q=50)
Чыгуначны пуць
From Wikipedia, the free encyclopedia
Чыгуначны пуць — складаны комплекс лінейных і засяроджаных інжынерных збудаванняў і ўладкаванняў, якія размешчаны ў паласе адводу і ўтвараюць дарогу з накіроўчай рэйкавай каляінай.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/b/be/2007_Teicha_02_Bahnschienen.jpg/640px-2007_Teicha_02_Bahnschienen.jpg)
Рэйкавая каляіна ўтворана з рэек, шпалаў, змацаванняў і іншых элементаў, якія разам складаюць верхнюю будову пуці. Земляное палатно, якое прадстаўляе сабой загадзя падрыхтаваную паверхню зямлі, якое ў сукупнасці з штучнымі збудаваннямі ў месцах перасячэння чыгуначнымі пуцямі рэк, буйных ручаёў, яраў і таму падобнага ўтвараюць ніжнюю будову пуці. Да элементаў чыгуначнага пуці таксама адносяць стрэлачныя пераводы, водаадводныя і ўмацавальныя збудаванні, дарожныя знакі.
Усе чыгуначныя лініі праходзяць па спецыяльных трасах па па якіх, у сваю чаргу, праходзяць пуці, якія маюць уласныя восі. За вось пуці прымаюць гарызантальную лінію, якая праходзіць пасярэдзіне паміж рэйкавых нітках каляіны. Улічваючы, што чыгуначныя лініі могуць быць не толькі аднапутнымі, то вось пуці і лінія трасы супадаюць толькі на аднапутных лініях.
Вертыкальны разрэз зямной паверхні і землянога палатна па трасе лініі называецца падоўжным профілем чыгуначнай лініі. Кожная чыгуначная лінія падзелена на роўныя ўчасткі, якія абмежаваны пікетамі. Даўжыня такога ўчастку складае 100 метраў. Праз кожны кіламетр усталёўваюцца кіламетровыя слупы, якія пазначаюць адлегласць ад пачатку лініі.
Для памяншэння аб'ёму і кошту земляных работ, падоўжны профіль праектуецца з максімальным набліжэннем да натуральнага абрыса зямной паверхні. У месцах пераадолення перашкод участкі чыгунак выконваюць пад вуглом да гарызонту. Гэтыя вуглы называюць ухіламі: спускамі і ўздымамі. Ухіл для цягніка, які рухаецца ад ніжэйшай кропкі да вышэйшай называецца ўздымам, а назад — спускам. Крутасць ухілаў на чыгунках вымераюць розніцай узвышэння адной кропкі ўхілу ад іншай да гарызантальнай адлегласці паміж імі. Ухілы пазначаюць у тысячных дробах (напрыклад, 0,005) або ў тысячных (напрыклад, 5 ‰ — пяць тысячных).