Чашнік вялікі літоўскі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Чашнік (вялікі) літоўскі (па-лацінску picerna) — пасада у Вялікім Княстве Літоўскім. Мусіў наліваць вялікаму князю напоі ў посуд, што падносіў да гаспадара падчашы вялікі літоўскі.
Пасада вядомая з 1409. Пры двары вялікага князя Аляксандра было некалькі чашнікаў. Праз нейкі час пасада ператварылася ў намінальную. У паветах існавалі павятовыя чашнікі.
З XVII ст. назва на землях ВКЛ ператварылася на польскі лад — чэснік.