Чацвёртая халерная пандэмія
From Wikipedia, the free encyclopedia
Чацвёртая халерная пандэмія (таксама IV пандэмія халеры, англ.: fourth cholera pandemic) — чарговае распаўсюджванне халеры на вялікія адлегласці ад Індыі. Меркаванае месца паходжання — дэльта Ганга. Характэрная хуткім распаўсюджваннем хваробы з дапамогай чыгунак і караблёў пасля адкрыцця Суэцкага канала, які «забяспечыў» кур’ерскі хуткі правоз інфекцыі з Індыі ў Еўропу. Цяпер халера пранікала туды не за два-тры гады, а праз некалькі тыдняў. Караблі, якія адплылі тады з егіпецкай Александрыі, разнеслі яе ў парты Італіі, Францыі, Іспаніі. Працягвалася на працягу 1863—1875 гадоў.
Хуткія факты Чацвёртая халерная пандэмія, Папярэдні ў спісе ...
Чацвёртая халерная пандэмія | |
---|---|
Папярэдні ў спісе | трэцяя пандэмія халеры |
Наступны ў спісе | Пятая халерная пандэмія |
Дата пачатку | 1863 |
Дата заканчэння | 1875 |
Закрыць